Пошук

Каляндар

 

1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага  


1200-годдзе нараджэння св. Мятода СалунскагаПілігрымка па месцах дзейнасці святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода

Грэка-каталіцкі цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» (www.go2god.by), што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, арганізаваў у днях 22 лютага – 1 сакавіка 2015 г. пілігрымку па святых месцах Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі ды Польшчы.

Паколькі пілігрымка праходзіць пэрыяд 1200-годдзя нараджэння св. Мятода Салунскага, шлях пілігрымкі вядзе праз месцы звязаныя з дзейнасцю святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода, пачынаючы ад Велеграду.

Пілігрымка арганізавана ў супрацоўніцтве з экзархатам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі, з арданарыятам для грэка-католікаў у Аўстрыі ды з Браціслаўскай епархіяй Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Гэта дае пілігрымам магчымасць маліцца ў грэка-каталіцкіх храмах наведваемых краін.

Закончыцца пілігрымка ў месцах асабліва звязаных з святым папам Янам Паўлам ІІ – у Вадавіцах і Кракаве. Як вядома, папа Ян Павел ІІ абвясіў у 1980 г. святых Кірыла і Мятода супакравіцелямі Еўропы.

Служэнне капелана пілігрымкі нясе а. Пахомій, манах-студыт з Мінска.

23.02.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier