Адышоў да Госпада ігумен манастыра Святой Тройцы ў Вільні – а. Вінкенцій Яніцькі, ЧСВВ.4 сакавіка 2015 г., у аўтакатастрофе каля г. Аўгустаў (у Польшчы) загінуў ігумен базыльянскага манастыра Святой Тройцы ў Вільні – святой памяці а. Вінкенцій Яніцькі, ЧСВВ.
Ён адышоў да Госпада на 42-м годзе жыцця, 25-м манаскага паклікання і 17-м святарскага служэння.
Айцец Вінкенцій ставіўся вельмі прыхільна да беларускай грамадскасці Вільні і да пілігрымаў з Беларусі. Дзверы віленскага храму і базыльянскага манастыра заўжды былі адчыненыя для беларусаў.
Вечная яму памяць!