Пошук

Каляндар

 

Грэка-каталіцкая моладзь прыме ўдзел у агульнабеларускім велікапосным чуванні ў Мінску  


Грэка-каталіцкая моладзь прыме ўдзел у агульнабеларускім велікапосным чуванні ў МінскуУ сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала Пьетро Параліна, 
14-15 сакавіка 2015 г. адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі
ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены (чырвоны касцёл).

Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі, у тым ліку і моладзь з грэка-каталіцкіх парафій. 

П р а г р а м а
19:00 – рэгістрацыя
19:45 – прадстаўленне біяграфіі кардынала Пьетро Параліна
20:00 – прэзентацыя дыяцэзій і размова з кардыналам Пьетро Паралінам
21:30 – святая Імша

23:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску)

23:30 – перапынак на пасілак
00:30 – тэматычная канферэнцыя (кс. Яўген Эйсмант SAC)
01:00 – сцэнка (кс. Павел Шчарбіцкі SDB, парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску)
02:00 – Крыжовы шлях (моладзь палатынскай парафіі ў Мінску (Уручча))
03:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне,
а. Канстанцін Анашка МІС)

03:30 – перапынак
04:30 – Песні жальбы
05:00 – Ружанец – хвалебная частка (парафія ў Вілейцы, кс. Юзаф Сярпейка)
05:45 – благаслаўленне на заканчэнне чування
06:00 – пасілак

У прэзентацыі грэка-каталіцкай моладзі прыме ўдзел міжпарафіяльны хор “Прасфара”.

5.03.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier