Дзень духовай адновы для матушак
У суботу, 12 сакавіка 2016 г., у Душпастарскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, адбылася рэкалекцыйная сустрэча жонак святароў і дыяканаў БГКЦ.
Сустрэча пачалася з асабістай малітвы ў цішыні перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а таксама Акафіста да Маці Божай, які адслужыў айцец Яўген Маліноўскі з Барановічаў.
Боскую Літургію, ў саслужэнні айца Яўгена, адслужыў і сказаў казанне айцец Андрусь Абламейка з Івацэвічаў.
Асаблівым госцем на сустрэчы быў айцец Раман Факсінскі, дырэктар Душпастарскага цэнтра Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, які сказаў рэкалекцыйную навуку, а таксама паспавядаў матушак.