Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СЬНЕЖНЯ
Нядзеля 27-я

“Ісусе давяраюся Табе”  


“Ісусе давяраюся Табе”Дзень духовай адновы для матушак


У суботу, 12 сакавіка 2016 г., у Душпастарскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, адбылася рэкалекцыйная сустрэча жонак святароў і дыяканаў БГКЦ.

Сустрэча пачалася з асабістай малітвы ў цішыні перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а таксама Акафіста да Маці Божай, які адслужыў айцец Яўген Маліноўскі з Барановічаў.

Боскую Літургію, ў саслужэнні айца Яўгена, адслужыў і сказаў казанне айцец Андрусь Абламейка з Івацэвічаў.

 

“Ісусе давяраюся Табе”Асаблівым госцем на сустрэчы быў айцец Раман Факсінскі, дырэктар Душпастарскага цэнтра Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, які сказаў рэкалекцыйную навуку, а таксама паспавядаў матушак.

 

Падчас супольнага абеду пры стале служыў сам Апостальскі Візітатар архімандрыт Сяргей.

 

Пасля абеда, матушкі з удзячнасцю, праспявалі айцу Раману і архімандрыту Сяргею “Многія леты !”. Архімандрыт падзякваў матушцы Святлане Абламейка за арганізацыю сустрэчы.

На заканчэнне сустрэчы ўсе памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, завяраючы свае сем’і, саміх сябе і асабліва сваіх мужоў – дыяканаў і святароў БГКЦ – Ісусу Міласэрнаму.  


12.03.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier