Напрыканцы Успенскага Посту, у рамках Юбілейнага Году Міласэрнасці, прапануем чытачам запіс Папы Францішка ў "Твітэры" на тэму споведзі.
“У споведзі мы сустракаем міласэрныя абдымкі Айца. Яго любоў нас прабачае заўсёды”, - нагадаў папа Францішак 12 жніўня 2016 г. праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”. Тэма споведзі вельмі блізкая Святому Айцу і ён часта заахвочвае вернікаў рэгулярна прыступаць да гэтага сакрамэнту.
У інтэрв’ю італьянскаму ватыканісту Андрэа Тарніелі, якое была апублікавана асобнай кнігай пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць”, Святы Айцец адзначаў, што грэх – гэта не проста пляма, якую можна змыць, як у “хімчысцы”, але “рана, якую трэба даглядаць, лячыць”.