Пошук

Каляндар

 

Аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў маліўся перад Браслаўскай Іконай біскуп-пілігрым з Закарпацця  


Аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў маліўся перад Браслаўскай Іконай біскуп-пілігрым з ЗакарпаццяДастойны Уладыка Ніл (Лушчак), дапаможны біскуп Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі (Русінская грэка-каталіцкая Царква), прыбыў з Ужгороду на штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Браслаўскай Маці Божай.

 

У суботу, 20 жніўня 2016 г. увечары, ён сустрэўся з Біскупам Віцебскім Дастойным Уладыкам Алегам Буткевічам і разам з беларускімі грэка-каталіцкімі святарамі і вернікамі праспяваў Акафіст у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы перад Яе цудадзейнай Браслаўскай Іконай.

 

Я вельмі ўдзячны Богу і Багарозіцы, што магу маліцца перад гэтай Яе цудадзейнай Іконай, перад якой маліліся пакаленні хрысціянаў розных традыцыяў. Сёння я тут маліўся да Найсвятцейшай Багародзіцы аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў ва Усходняй Еўропе, аб сумесным сведчанні Евангелля. Нас глыбока яднае пашана Багародзіцы і духовая традыцыя святых братой Апосталаў Славянаў – Кірыла і Мятода” – сказаў біскуп-пілігрым з Закарпацця.


20.08.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier