Пошук

Каляндар

 

Малітоўны успамін 73-й гадавіны расстрэлу навагрудскіх Сясцёр-Назарэтанак  


Малітоўны успамін 73-й гадавіны расстрэлу навагрудскіх Сясцёр-Назарэтанак30 ліпеня 2016 г. Батароўскі лес каля Навагрудка, дзе ў час вайны фашысты расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак, наведалі шматлікія пілігрымы. Сястра Стэлла і 10 яе паплечніц загінулі там ранкам 1 жніўня 1943 г., аддаўшы жыццё за бацькаў сем’яў.


Частка вернікаў прыбыла ў VII пешай пілігрымцы з Гродна. Наведаць месца пакарання прыйшлі таксама вернікі з Новай Мышы (Пінская дыяцэзія). На малітве сабраліся і манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, удзячныя сваім папярэдніцам за гераічнае складанне жыцця на алтары ў інтэнцыі сем’яў.

Малітоўны успамін 73-й гадавіны расстрэлу навагрудскіх Сясцёр-НазарэтанакАкрамя ўласных інтэнцый, прысутныя маліліся праз заступніцтва блаславёных сясцёр- мучаніц за ўсе народы, якія перажываюць вайну, за хрысціян, якіх пераследуюць за веру, за краіны, у якіх адбываюцца ўзброеныя канфлікты, дзе пануюць насілле і смерць.

Святую Імшу каля крыжа, які ўсталяваны на магіле манахінь і кажа чалавеку ХХІ стагоддзя, што варта прысвяціць сваё жыццё Хрысту, узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Сярод святароў, якія саслужылі св. Імшу, быў Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі Манс. Марынка Анталавіч, а так сама душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе - а. Андрэй Буйніч.

 

Фота а. Юрый Марціновіч, паводле http://grodnensis.by/


2.08.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier