Перад абліччам свету, які прагне міласэрнасці, адзінства і міру, Божы Провід жадае, каб сувязь, якая існуе паміж Грузінскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкай Царквой, атрымала новы запал, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Ільёй ІІ. Сустрэча адбылася 30 верасня 2016 г. у Патрыяршым палацы ў Тбілісі.
Грузінская Праваслаўная Царква, “укаранёная на апостальскім вучэнні і прыкладзе апостала Андрэя", і Каталіцкая Царква, “заснаваная на мучаніцтве апостала Пятра”, атрымалі ласку аднавіць “прыгажосць апостальскага братэрства”, сказаў Францішак. “Пётр і Андрэй сапраўды былі братамі: Ісус заклікаў іх пакінуць рыбацкія сеткі і разам стаць “рыбакамі людзей”, - нагадаў Папа.