Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Паніхіда за памерлага Юрыя Хадыку пройдзе ў Мінску 16 верасня 2016  


Паніхіда за памерлага Юрыя Хадыку пройдзе ў Мінску 16 верасня 201611 верасня 2016 г. у Дэнверы (ЗША) адышоў у вечнасць святой памяці Юры Хадыка -  вернік мінскай парафіі Праведнага Язэпа (ад самага пачатку адраджэння парафіі), доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафесар (1976), даследчык гісторыі беларускага мастацтва (асабліва ўніяцкага іканапісу).

 

Развітанне з памерлым і царкоўнае адпяванне паводле ўніяцкага абраду адбудзецца ў ЗША.

 

У пятніцу, 16 верасня 2016 г. а 19:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6; метро “Аўтазаводская”) будзе адслужаная заўпакойная Літургія з паніхідай за супакой душы спачылага Юрыя Хадыкі.


--

 

Юры Віктаравіч Хадыка (23 чэрвеня 1938, Менск — 11 верасьня 2016, Дэнвэр,ЗША) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. Доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976).

У 1945 пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Менску, якую скончыў з залатым мэдалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізыкі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загаднік лябараторыі. Увосень 1969 арганізаваў у АН БССР сэмінар па вывучэньні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў (экспэдыцыі) і напісаньні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў сэкцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 рокаў. У 1976 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.

З 1988 намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да сьнежня 2007). У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсінскага камітэту. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту — найбольш буйной праграмы Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўнівэрсытэту. З 1998 чалец рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадзтва». Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году[1]. Намесьнік старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НИСЭПИ).

Аўтар каля 150 навуковых працаў па фізыцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў і амаль 40 публікацыяў па гісторыі беларускага мастацтва.

Паводле Вікіпедыі


15.09.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier