Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Яго Святасць Папа Францішак сустрэўся з Каталікосам Грузінскай Праваслаўнай Царквы Яго Святасцю Ільёй ІІ  


Яго Святасць Папа Францішак сустрэўся з Каталікосам Грузінскай Праваслаўнай Царквы Яго Святасцю Ільёй ІІПерад абліччам свету, які прагне міласэрнасці, адзінства і міру, Божы Провід жадае, каб сувязь, якая існуе паміж Грузінскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкай Царквой, атрымала новы запал, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Ільёй ІІ. Сустрэча адбылася 30 верасня 2016 г. у Патрыяршым палацы ў Тбілісі.

 

Грузінская Праваслаўная Царква, “укаранёная на апостальскім вучэнні і прыкладзе апостала Андрэя", і Каталіцкая Царква, “заснаваная на мучаніцтве апостала Пятра”, атрымалі ласку аднавіць “прыгажосць апостальскага братэрства”, сказаў Францішак. “Пётр і Андрэй сапраўды былі братамі: Ісус заклікаў іх пакінуць рыбацкія сеткі і разам стаць “рыбакамі людзей”, - нагадаў Папа.

 

Любоў Хрыста перамяніла жыццё апосталаў і толькі яна дазволіць “узняцца над непаразуменнямі мінулага, разлікамі сучаснасці і страхам перад будучыняй”, адзначыў Святы Айцец. “На працягу стагоддзяў грузінскі народ сведчыў аб велічы гэтай любові. У ёй знаходзіў сілы, каб уздымацца пасля незлічоных выпрабаванняў”, - дадаў ён.

 

“З дапамогай міру і прабачэння мы пакліканы перамагчы нашых сапраўдных ворагаў, якія не маюць цела і крыві, але з’яўляюцца духамі злосці вакол і ўнутры нас. Гэта благаслаўлёная зямля багата адважнымі героямі паводле Евангелля, якія, як св. Георгій, умелі перамагаць зло”, - сказаў Папа.

 

Папа Францішак пажадаў, каб заступніцтва грузінскіх мучанікаў давала палёгку “шматлікім хрысціянам, якія ў наш час пакутуюць ад пераследу і здзекаў і умацоўвала добрае жаданне быць па-братэрску з’яднанымі дзеля абвяшчэння Евангелля міру”.

 

Пасля сустрэчы ў Патрыяршым палацы Яго Святасць Францішак накіраваўся на малітву з мясцовай Супольнасцю Асіра-Халдэйскай ухалдэйскі каталіцкі храм св. Сімяона Пярсідскага ў Тбілісі.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё



1.10.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier