Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, 28 верасня падчас сустрэчы Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы з Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску выказаў беларускаму лідару падзяку за памяць пра Украіну.
«Вялікі дзякуй, што нават у сваёй прамове сёння ўспомнілі пра Украіну. Цэрквы Украіны — не толькі праваслаўныя, каталіцкія, але і пратэстанцкія — імкнуцца зрабіць усё, каб мір, за які мы молімся, перамог. Мы молімся, каб гэтыя, вядомыя на ўвесь свет, мінскія дамоўленасці нарэшце былі выкананы. Каб гэтыя прынцыпы, якія тут былі абвешчаны, — прынцып пашаны да міжнароднага права, заклікі спыніць ваенныя дзеянні, вывесці замежныя войскі з Украіны, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, — каб яны былі выкананы ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу», — адзначыў арцыбіскуп Шаўчук.