Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


4.04.2020
НА ШЛЯХУ ДА СВЯТАЎ ПАСХІ ГАСПОДНЯЙ - праграма

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2020

Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы, вул. Арджанікідзе, д. 6

 

6.04.2020 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

7.04.2020 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

8.04.2020 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

9.04.2020 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

10.04.2020 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

11.04.2020 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:30 – Пасхальная Ютрань

і Боская Літургія Ўваскрасення ГасподнягаАсвячэнне велікодных страваў

 

12.04.2020 +++ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга 

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

 

13.04.2020 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

4.04.2020

Вялікі Тыдзень – час духовага подзвігуДушпастырскія прапановы для вернікаў

 

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых – гэта час асаблівага духовага подзвігу.

У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць багаслужэнні (за што мы ўдзячныя нашым святарам), але ў сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.

4.04.2020

“Перамагаць - дзякуючы ўражлівасці на іншага чалавека”Каронавірусная медытацыя на Вербную нядзелю 2020 г.Б.

 

Вось мы і дажылі да Вербнай нядзелі, калі ўзгадваем Уваход нашага Госпада Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Сусветная пандэмія многім з нас дапамагла больш сур'ёзна, больш паважна перажыць гэты Вялікі Пост.

 

1.Святое Пісанне параўноўвае пост да пустыні, дзе няма вады, а значыць і жыцця.

Пад час гэтага Вялікага Посту і мы адчулі недахоп вады. Канечне, не літаральна, а ў пераносным сэнсе. Мы адчулі, што нам не хапае ўпэўненасці ў будучым. Мы не ўпэўненыя, ці заўтра не захварэем, ці будзем вогуле жывыя. Ці будуць здаровымі і жывымі нашыя родныя, блізкія і сябры… Пандэмія абвастрыла ў нас пачуццё крухкасці чалавечага жыцця — мы пачалі часцей званіць сваім пажылым бацькам і турбавацца пра іх здароўе, мы пачалі часцей маліцца друг за друга, прысвячаць час сваім сем'ям.

3.04.2020

Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў ЕрусалімАнлайн-трансляцыя Боскай Літургіі -  Нядзеля, 5 красавіка 2020, гадз. 11:00 (час Мінска)

 

Даступна ўсім, арганізуе: Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата, г. Ліда

2.04.2020
Віншуем Заснавальніцу і дырэктара выдавецтва «Pro Christo» Аліну Новікаву2 красавіка 2020 свой 65-ты Дзень нараджэння адзначае заснавальніца і шматгадовы дырэктар выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» Аліна Новікава.

Віншаванні з нагоды 65-годдзя скіраваў ёй Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

Слава Ісусу Хрысту! 

Вельмішаноўная Пані Аліна! 

Шчыра віншуем Вас з Вашым 65-годдзем. 

Дзякуем Вам за ваш уклад у справу Евангелізацыі ў Беларусі - на роднай мове. 

Малітвамі св. Яна Паўла ІІ, Папы - хай шчодра блаславіць Вас Госпад. 

На многія і добрыя леты!

+архім. Сяргей, Ап. Віз.

2.04.2020

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч 

"Сэнс жыцця - Ісус Хрыстос" (Папа Бенядыкт XVI)

Рэкалекцыі (ч. ІII) праводзіць грэка-каталіцкі святар з Ліды - а. Андрэй Буйніч 

 

2.04.2020

Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІУ 15-ю гадавіну адыходу святога Яна Паўла ІІ у дом Нябеснага Айца прапануем паразважаць над тэстамэнтам Вялікага Папы, які ён пакінуў наступным пакаленням вернікаў Каталіцкага Касцёла.


Ян Павел ІІ пачаў пісаць свой Тэстамэнт ужо праз паўгады ад пачатку пантыфікату, у сакавіку 1979 года.

 

«„Не спіце, бо не ведаеце, у якую гадзіну Пан ваш прыйдзе“ (пар. Мц 24, 42) — гэтыя словы нагадваюць мне пра апошні покліч, які прагучыць тады, калі Пан пажадае»,— такія першыя словы запісаў у тэстамэнце Ян Павел ІІ, якому тады не было яшчэ і 60-і гадоў.

2.04.2020

«Яго адыход суправаджаў малітваю ўвесь Касцёл, асабліва моладзь». 15 гадоў таму святы Ян Павел ІІ адышоў у дом Айца2 красавіка спаўняецца 15 гадоў з моманту адыходу ў дом Нябеснага Айца Папы Яна Паўла ІІ.


Апошняй нядзеляй у жыцці Папы была Велікодная нядзеля 27 сакавіка 2005 года. У гэты дзень хворы Папа падышоў да вакна сваіх апартаментаў, каб з гэтага месца прывітаць натоўпы вернікаў і турыстаў, сабраных на плошчы Святога Пятра і ўдзяліць традыцыйнае благаслаўленне Urbi et Orbi — «Гораду і свету».

Аднак ён ужо не быў у стане вымавіць ніводнага слова, а толькі благаславіў вернікаў.

2.04.2020

Молімся аб вызваленні ад эпідэміі каранавіруса2 красавіка 2020 г. спаўняецца 15 год ад спачыну св. Папы Яна Паўла ІІ. Гэта добрая нагода, каб праз Ягонае заступніцтва маліцца аб вызваленні ад эпідэміі каранавіруса.

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ 

ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II


О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, 

дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, 

у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, 

слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.

Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці 

і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, 

даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, 

як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.

Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, 

згодна з Тваёю воляю, тую ласку [...], 

аб якой просім з вераю ды надзеяй.

Амін.

1.04.2020

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч 

"Як я стаўлюся да Бога, да людзей, да самога сябе?"

 Рэкалекцыі (ч. ІІ) праводзіць грэка-каталіцкі святар з Ліды - а. Андрэй Буйніч

 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier