2 красавіка 2020 г. спаўняецца 15 год ад спачыну св. Папы Яна Паўла ІІ. Гэта добрая нагода, каб праз Ягонае заступніцтва маліцца аб вызваленні ад эпідэміі каранавіруса.
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ
ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа,
дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ,
у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня,
слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці
і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі,
даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця,
як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва,
згодна з Тваёю воляю, тую ласку [...],
аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.