Душпастырскія прапановы для вернікаў
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых – гэта час асаблівага духовага подзвігу.
У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць багаслужэнні (за што мы ўдзячныя нашым святарам), але ў сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.
У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” прапануем Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць, прачытаць фрагменты Святога Евангелля (і паразважаць над імі) паводле наступнага парадку:
Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9
Вялікі Аўторак – Ев. Марка 14:10-42
Вялікая Серада – Ев. Марка 14:43-72
Вялікі Чацвер – Ев. Лукі 22:1-40
Вялікая Пятніца – Ев. Марка 15:1-47
Карысным быдзе выкарыстаць (паводле магчымасці) багаслужбовыя тэксты, якія знаходзяцца ў Малітоўніку “Госпаду памолімся” на старонках: 389-408.
У малітоўнай Сулучнасці
+Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі
Мінск, 4.04.2020
***
У Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу і Пасхальную Ноч будзе магчымасць удзельнічаць у відэа трансляцыі Службаў з Грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе.