Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Які запавет пакінуў Касцёлу Вялікі Папа? Узгадваем тэстамэнт святога Яна Паўла ІІ
Ян Павел ІІ пачаў пісаць свой Тэстамэнт ужо праз паўгады ад пачатку пантыфікату, у сакавіку 1979 года.
«„Не спіце, бо не ведаеце, у якую гадзіну Пан ваш прыйдзе“ (пар. Мц 24, 42) — гэтыя словы нагадваюць мне пра апошні покліч, які прагучыць тады, калі Пан пажадае»,— такія першыя словы запісаў у тэстамэнце Ян Павел ІІ, якому тады не было яшчэ і 60-і гадоў. Пазней ён дапаўняў тэкст сем разоў, прычым заўсёды падчас велікапосных рэкалекцый. Апошні запіс быў зроблены ім у 2000 годзе.
У гэтым незвычайным, вельмі асабістым дакуменце, Папа з удзячнасцю ўзгадвае бацькоў, сям’ю, людзей, звязаных з блізкімі яму мясцінамі: Вадавіцамі, дзе ён нарадзіўся, пачатковай школай, гімназіяй, універсітэтам, фабрыкай, парафіяй у Негавіці, касцёлам святога Фларыяна…
«Усім хачу сказаць адно: Няхай Бог Вас узнагародзіць».
Просты і кранальны тэстамэнт Вялікага заканчваецца прыведзенымі на лаціне словамі Хрыста: «У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой».
Паводле Catholic.by |
|
2.04.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
