Пошук

Каляндар

 


17.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 18.04.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

17.04.2021

Гістарычная дата -  Указ аб верацярпімасьці 190517 красавіка 1905 году расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў Указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. 


У выніку гэтага Указа ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва - гэта значыць у рыма-каталіцкі абрад.Не дазвалялася вяртацца ўва ўсходні абрад (аднаўляць структуры Уніяцкай Царквы).


Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

17.04.2021

17 красавіка 2021 - Дзень малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава17 красавіка 2021 спаўняецца 40 год ад дня спачыну Слугі Божага Біскупа Баляслава Слоскана (+17.04.1981); У 1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. У 1952 Папа Пій ХІІ прызначыў Біскупа Баляслава апостальскім візітатарам для беларусаў: грэка-католікаў і рыма-католікаў у Заходняй Еўропе.


Баляслаў нарадзіўся 19 (31).08.1893 у Латгаліі;  Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.01.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. 


У 1925-1926 служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. Узведзены ў сан біскупа 10.05.1926 ў Маскве, 13.08.1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. 

16.04.2021

У СВЯТЛЕ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ 2021У нядзелю 11 красавіка 2021 – у Нядзелю Тамаша адзначалася ў Паўсюднай Царкве свята Божай Міласэрнасці. 

Грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне традыцыйна святкавала парафіяльнае свята Хрыста Чалавекалюбца. 


У парафіяльным храме на вул. Віленскай Боскую Літургію ў 17:00 адслужыў ды прамовіў казанне а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. З ім саслужыў а. Аляксей Філіпенка, які рэгулярна нясе душпастырскае служэнне ў Маладзечне.

У сітуацыі пандэміі колькасць удзельнікаў свята была абмежаваная і не адбылася традыцыйная пілігрымка вернікаў Цэнтральнага грэка-каталіцкага дэканата.

16.04.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар15 красавіка новым дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны брат Анатоль Ярошка, капуцын, які змяніў на гэтай пасадзе свайго сабрата Андрэя Жылевіча.


Адпаведны дэкрэт падпісаў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Днём раней ён вызваліў ад гэтай пасады брата Андрэя Жылевіча OFMCap, які ўзначальваў архідыяцэзіяльны Caritas на працягу апошніх пяці гадоў.

16.04.2021

Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады16 красавіка 2021 г. Бэнэдыкту XVI, 265-му Пантыфіку ў гісторыі Касцёла, споўнілася 94 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. да адстаўкі ў 2013 г.

 

Бэнэдыкт XVI быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-1057) Сваё папскае імя ён выбраў са спасылкай на “Папу міру” Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы св. Бэнэдыкта Нурсійскага. Да абрання Наступнікам св. Пятра, у 1983-2005 гг., быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і адным з самых блізкіх паплечнікаў Яна Паўла ІІ.

15.04.2021

6-я гадавіна спачыну а. Аляксандра Надсана5 красавіка 2015 г.- у Лондане адышоў да Госпада мітрафорны протаіерэй Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візытатар для беларусаў грэка-католікаў у Замежжы.

 
Памінальная Літургія за супакой ягонай душы будзе служыцца ў Мінску ў храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) у пятніцу, 16 красавіка 2021 г., у 18:30. 


+++ 

 

"Са святымі супакой, Хрысце, душу заснулага слугі Твайго, 

 дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыццё бясконцае".

15.04.2021

Украіна: рэлігійныя арганізацыі заклікаюць да захавання міру ў краінеЗ прычыны росту напружання на ўкраінска-расійскай мяжы і пагрозы аднаўлення ваенных дзеянняў у гэтым рэгіёне Агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый апублікавала 12 красавіка спецыяльную заяву, у якой заклікае «да пошуку шляхоў мірнага вырашэння» канфлікту.


Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, ва ўступе аўтары ўказваюць на абвастрэнне сітуацыі ў Данецкай і Луганскай вобласцях на ўсходзе Украіны і «парушэнне рэжыму спынення агню, што зноў прывяло да непапраўных людскіх страт, а таксама выклікала глыбокі боль і чалавечыя цярпенні».

14.04.2021

Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.


У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе беларусія іерархі і Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля выхаду на пенсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае выконваць шэраг функцый у структуры ККББ.

 

На пачатку пасяджэння яго ўдзельнікі памаліліся за здароўе Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека, які нядаўна быў шпіталізаваны з пнеўманіяй ў адну з мінскіх бальніц, а таксама за ўсіх хворых на каранавірус і медыцынскіх работнікаў.

14.04.2021

150 гадоў таму нарадзіўся благаслаўлёны біскуп Юрый Матулевіч — пастыр адзінства і сябра беларусаўБлагаслаўлёны Юрый Матулевіч, біскуп Віленскі, генеральны настаяцель кангрэгацыі ксяндзоў марыянаў, заснавальнік легендарнага кляштару ў Друі — пастыр, які асаблівым чынам клапаціўся пра духоўнае дабро вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў. 13 красавіка споўнілася 150 гадоў з дня яго нараджэння.

 

Нарадзіўся Юрый Матулевіч (Юргіс Матцляйціс) 13 красавіка 1871 года ў Лугіне непадалёк ад Марыямпаля. Рана застаўся сіратою, і будучага біскупа гадаваў старэйшы брат Ян.

 

У 1891–1893 гадах вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Кельцах. Як адзін з найбольш здольных вучняў быў скіраваны ў мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Пецярбургу. У 1898 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Багаслоўскую адукацыю працягваў у швейцарскім Фрыбургу, дзе абараніў доктарскую дысертацыю.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier