6-я гадавіна спачыну а. Аляксандра Надсана
5 красавіка 2015 г.- у Лондане адышоў да Госпада мітрафорны протаіерэй Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візытатар для беларусаў грэка-католікаў у Замежжы.
Памінальная Літургія за супакой ягонай душы будзе служыцца ў Мінску ў храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) у пятніцу, 16 красавіка 2021 г., у 18:30.
+++
"Са святымі супакой, Хрысце, душу заснулага слугі Твайго,
дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыццё бясконцае".
|