Пошук

Каляндар

 

17 красавіка 2021 - Дзень малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава  


17 красавіка 2021 - Дзень малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава17 красавіка 2021 спаўняецца 40 год ад дня спачыну Слугі Божага Біскупа Баляслава Слоскана (+17.04.1981); У 1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. У 1952 Папа Пій ХІІ прызначыў Біскупа Баляслава апостальскім візітатарам для беларусаў: грэка-католікаў і рыма-католікаў у Заходняй Еўропе.


Баляслаў нарадзіўся 19 (31).08.1893 у Латгаліі;  Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.01.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. 


У 1925-1926 служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. Узведзены ў сан біскупа 10.05.1926 ў Маскве, 13.08.1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. 


У 1952 Папа Пій ХІІ прызначыў Біскупа Баляслава апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Ён прымаў актыўны ўдзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцці беларускага замежжа. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням («Źnič», «Божым шляхам» і інш.). 


Уладыка Баляслаў удзельнічаў у ІІ Ватыканскім саборы - разам з Біскупам Чэславам Сіповічам. 


У МІНСКУ СЁННЯ Багаслужбы ў інтэнцыі беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава: — у храме грэка-каталіцкага душпастырскага Цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6) - Боская Літургія ў 18:00; — у рыма-каталіцкім Катэдральным храме Насв. Імя Дзевы Марыі - св. Імша ў 18:30.


+++

МАЛІТВА аб беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса (1893-1981)


- Божа, наш міласэрны Ойча, Ты паклікаў  Слугу свайго біскупа Баляслава, каб ён вёў Твой народ. Падчас пераследу і мучэнняў, у жудасным зняволенні і пакутах, у вымушаным выгнанні ён заставаўся верным вызнаўцам веры ў Цябе і любові да Цябе, верны свайму бісупскаму дэвізу: быць жывою ахвярай за ўсіх людзей, з якімі яго яднала братэрская сувязь. Просім Цябе, каб дзякуючы збаўчай ахвяры Твайго Сына Ісуса Хрыста, а таксама заступніцтву і прыкладу Твайго Слугі Біскупаа Балеслава, мы кіравалі нашыя імкненні адпаведна Тваёй святой волі і згодна з Тваімі намерамі. Дзеля праслаўлення Імя Твайго няхай хутчэй завершыцца перад вачамі ўсіх дзяцей Тваіх працэс яго беатыфікацыі. Амін.
(З дазволу Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай Курыі № 42/К/07 ад 23.01.2007)


17.04.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier