Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
150 гадоў таму нарадзіўся благаслаўлёны біскуп Юрый Матулевіч — пастыр адзінства і сябра беларусаў
Нарадзіўся Юрый Матулевіч (Юргіс Матцляйціс) 13 красавіка 1871 года ў Лугіне непадалёк ад Марыямпаля. Рана застаўся сіратою, і будучага біскупа гадаваў старэйшы брат Ян.
У 1891–1893 гадах вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Кельцах. Як адзін з найбольш здольных вучняў быў скіраваны ў мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Пецярбургу. У 1898 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Багаслоўскую адукацыю працягваў у швейцарскім Фрыбургу, дзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1907 года выкладаў у Пецярбуржскай духоўнай акадэміі сацыялогію, потым — дагматычную тэалогію.
У гэтай навучальнай установе у ксяндза Юрыя Матулевіча ўсталяваліся добрыя адносіны з беларускімі студэнтамі — будучымі душпастырамі і прыхільнікамі выкарыстання роднай мовы ў святынях.
У 1909 годзе ўступіў у кангрэгацыю ксяндзоў марыянаў, у якой на той момант заставаўся толькі адзін састарэлы святар. З 1911 года стаў генеральным настаяцелем гэтай законніцкай супольнасці, распрацаваў праект рэформы кангрэгацыі, які быў зацверджаны Святым Пасадам і заснаваў на тэрыторыі Беларусі, у Друі, марыянскі кляштар.
У 1918 годзе стаў біскупам і, клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў шматнацыянальнай Віленскай дыяцэзіі, у 1923 стварыў для працы сярод беларусаў супольнасць сясцёр эўхарыстак. Верны евангельскаму вучэнню Езуса Хрыста, біскуп Юрый Матулевіч быў сапраўдным пастырам адзінства і з аднолькавай павагай ставіўся да ўсіх дзяцей Божых, што не падабалася многім тагачасным ідэолагам.
Але біскуп, пагарджаючы палітычнай кан’юнктурай, проста імкнуўся верна служыць Хрысту і Яго святому Касцёлу, абвяшчаючы Евангелле на мове кожнага народа ва ўмовах шматнацыянальнай Віленшчыны.
Біскуп Матулевіч лічыў, што ў Віленскай дыяцэзіі менавіта беларусы складаюць большасць і неаднойчы абараняў ксяндза Адама Станкевіча ад уладаў і цкавання шавіністычных колаў. Як руплівы і надзвычай празорлівы пастыр, ён спрыяў беларускаму друку і бачыў вялікую душпастырскую карысць у выкарыстанні беларускай мовы ў Касцёле.
Ксёндз Адам Станкевіч пісаў пра біскупа Юрыя Матулевіча: «Беларускае адраджэнне агулам, а тым больш рух хрысціянскі, у душы яго знаходзіў шчырую сімпатыю і спагаду. Будучы, аднак, застрашаны польскімі нацыяналістамі, у адносінах да беларускай справы быў даволі асцярожны, але заўсёды шчыры і глыбока справядлівы». «Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі». У 1925 годзе біскуп Юрый Матулевіч адышоў ад кіравання дыяцэзіяй і скіраваўся ў Рым, каб займацца справамі кангрэгацыі марыянаў. Адданы пастыр адышоў да Бога ў Каўнасе 27 студзеня 1927 года.
28 чэрвеня 1987 года Папа Ян Павел II беатыфікаваў біскупа Юрыя Матулевіча.
Зерне, кінутае на духоўную раллю Касцёла благаслаўлёным пастырам, не загінула і прынесла шчодры плён.
Цяжка назваць чыстай выпадковасцю той факт, што менавіта ў дзень нараджэння біскупа Юрыя Матулевіча 30 гадоў таму святы Ян Павел ІІ адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла ў незалежнай Беларусі.
Паводле Catholic.by |
|
14.04.2021
|






Сёньняшняе чытаньне:
