26 кастрычніка падчас Сустрэчы моладзі Пінскай дыяцэзіі, якая праходзіла ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце ў рамках святкавання галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, святую Імшу ўзначаліў і гамілію прамовіў спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.
У пачатку гаміліі кардынал сардэчна прывітаў біскупа Антонія Дзям’янку, які, па словах ватыканскага іерарха, «з’яўляецца айцом для ўсіх нас і ў сваім сэрцы перажывае з вялікай радасцю гэты юбілей Пінскай дыяцэзіі». Прамоўца выказаў падзяку сённяшняму ардынарыю і ўсім біскупам, якія былі яго папярэднікамі на гэтай пасадзе, за росквіт і развіццё даручанай ім касцёльнай адзінкі.