Пошук

Каляндар

 
серада
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

«Мы дасягнем адзінства з Каталіцкай Царквой», – патрыярх Варфаламей  


«Мы дасягнем адзінства з Каталіцкай Царквой», – патрыярх Варфаламей22 кастрычніка грэчаская дзяржаўная тэлерадыёкампанія ERT прадставіла дакументальны фільм «Усяленскі патрыярх Варфаламей», прысвечаны 35-годдзю інтранізацыі Варфаламея на Канстанцінопальскі пасад.

 

У фільме патрыярх распавядае пра сваё жыццё і патрыяршае служэнне. Сярод іншага, патрыярх Варфаламей гаворыць пра мэту ягонага дыялогу з Каталіцкай Царквой:

 

«Наша Царква, якая лічыць, што працягвае традыцыю непадзельнай Царквы, у пэўнай ступені паўплывала на сястрынскую Каталіцкую Царкву ў пытанні саборнасці. У цяперашні час мы абмяркоўваем Filioque і непамыльнасць Папы, і мы спадзяемся, што з цягам часу, у першую чаргу дзякуючы ласцы Святога Духа, мы дасягнем таго, да чаго імкнемся: жаданага адзінства, супольнай Чашы, як казаў мой папярэднік, патрыярх Афінагор».

 

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"

 


6.11.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.