Сьвятыя мучанікі Платон і Раман

Сьв. мучанік Платон пацярпеў за веру ў Анкіры ў Галатыі. Вельмі добра ведаў тагачасную паганскую мудрасьць і гэта яму вельмі дапамагала выкрываць яе няпраўду і сеяць у розумах паганаў праўду Хрыстовую. За гэта быў арыштаваны і як не хацеў адаваць пашаны паганскаму боству, то забіты быў мячом у 302 ці 306 г.
Сьв. Раман, родам з Кесарыі Палестынскае, быў дыяканам. У 303 г. у часы перасьледаваньня хрысьціянаў у Антыёхіі адкрыта заклікаў да пакаяньня хрысьціянаў, якія зьняверваліся і адпадалі ад веры. За гэта быў прырэчаны на сьмерць.