Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.09.2010
Акцыя за маральнае выхаванне моладзіГрупа моладзі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску ўключылася ў сусветную акцыю падтрымкі традыцыйнай сям’і і за маральнае выхаванне дзяцей і моладзі.
Да іх далучылася моладзь з іншых грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі.
8.09.2010
Маці Божая Жыровіцкая, 1751 годМаці Божая Жыровіцкая, 1751 год8-га верасня 1730 г. адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
Гэта акт выяўляў глыбокую пашану Беларускага Народу да Найсьвяцейшай Багародзіцы.
На працягу стагоддзяў перад гэтай Іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці Еднасці хрысціянаў.
8.09.2010
Распачаўся Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010»7 верасня ўжо з самай раніцы сонечная мінская архікатэдра пачала напаўняцца ўдзельнікамі Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010». Стартам мерапрыемства стала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебравалі літургію Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.
6.09.2010
Фільм пра экзарха грэка-католікаў Расіі7 верасьня 2010 распачынаецца фестываль хрысьціянскіх фільмаў "MAGNIFICAT'2010". У конкурснай праграме фестываля бяруць удзел больш за 40 аўтарскіх прац - дакументальных фільмаў, анімацыйных стужак, тэлеперадач. Сярод іх і фільм пра жыцьцё і сьмерць Экзарха Леаніда Фёдарава, кіраўніка рускай Грэка-каталіцкай Царквы пачатку ХХ стагоддзя. Выкарыстаны відэаматэрыялы візітацыі Папы Яна Паўла ІІ ва Украіну і ўслаўленьня ім Экзарха Фёдарава. Як вядома, экзарх Леанід Фёдараў (блаславёны сьвятамучанік) акрамя Расіі нёс пэўны час пастырскае служэньне ў Магілёве.
Запрашаем на прагляд гэтага цікавага фільма.
Фільм пачнецца ў 18:28 у Чырвоным касьцёле.
6.09.2010
Заўтра распачнецца VI Міжнародны фестываль «Magnificat-2010»Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010» сёлета распачнецца 7 верасня ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). У 10.00 распачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў. У 11.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Затым фестываль працягне сваю працу ў Глыбокім, Удзеле і Івесі (Віцебская дыяцэзія). Завершыцца — 11 верасня.
27.08.2010
Мітрапаліт Філарэт выступіў на буйнейшым еўрапейскім хрысціянскім форуме23 жніўня 2010 года Мітрапаліт Філарэт выступіў на буйнейшым еўрапейскім хрысціянскім форуме

Больш за 5 000 чалавек (у большасці сваёй - хрысціянскай моладзі з Італіі і іншых краін Еўропы) сабраліся ў канферэнц-зале выставачнага комплексу г. Рыміні (Італія), каб выслухаць паведамленне Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы на тэму "Ці можа сучасны адукаваны еўрапеец верыць у рэальнасць Ісуса Хрыста, Сына Божага?"
20.08.2010
“Радуйся, Вяльможная Ўладарка Беларускага Народу”Сумесная малітвай перад Іконай Багародзіцы ў Слоніме

19 жніўня 2010 г. - за месяц да дакладнай даты 280-х угодкаў каранаваньня Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі група беларускіх сьвятароў і семінарыстаў Цэнтральна-Заходняга Протапрэзьбітарату БГКЦ зьдзейсьніла пілігрымку ў Слонім, дзе ў касьцёле сьв. Андрэя ў Слоніме, разам з мясцовымі рыма-католікамі і грэка-католікамі, маліліся перад каранаванай цудатворнай Іконай.
Сьвятую Імшу ўзначаліў настаяцель слонімскага кляштара Братоў Капуцынаў а. Анатоль Ярошка OFMCap, а казаньне сказаў а. Андрэй Крот, грэка-каталіцкі душпастыр з Гродна.

Пілігрымам спадарожнічалі словы малітвы з VI-га ікаса Акафісту Жыровіцкай Багародзіцы: “Радуйся, Вяльможная Ўладарка Беларускага Народу”, якія прадбачаныя ў Царкоўным календары.
20.08.2010
Праграма святкавання першай гадавіны каранацыі Браслаўскай Іконы Маці Божай – Валадаркі Азёраў22 жніўня 2009 г. архібіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер здзейсніў каранацыю Іконы Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі.
Ва ўспамін гэтай падзеі, а таксама на заканчэнне святкавання 10–годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі лацінскага абраду з 21 на 22 жніўня 2010 г. у Браславе праходзяць святочныя набажэнствы.
16.08.2010
 «Шчасце чалавека ў святасці сям'і»IV Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Браславе 21 жніўня 2010 г.

Камісія па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі шчыра запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу пад назвай «Шчасце чалавека ў святасці сям'і».
Сёлета, ужо ў чацвёрты раз, пілігрымка сем’яў Беларусі адбудзецца каля стопаў Маці Божай Валадаркі Азёраў 21 жніўня 2010 г., напярэдадні святкавання гадавіны каранацыі цудоўнага Абраза.
У пілігрымцы традыцыйна прымуць удзел грэка-каталіцкія сем’і, асабліва з Усходняга Протапрэзбітарату БГКЦ. Разам з усімі пілігрымамі будзе маліцца Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
12.08.2010
“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”Міжпарафіяльны валанцёрскі семінар у Полацку

11 жніўня 2010 г. г. Полацку адбыўся міжпарафіяльны семінар-прэзентацыя па праблематыцы “Хрысьціянскае дабрачыннае служэньне ў сучасным грамадстве”.

Семінар быў арганізаваны дабрачынным цэнтрам Бэтэль мясцовай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата і рыма-каталіцкай парафіяй сьв. Андрэя Баболі (якая прадаставіла памешканьні для гэтай духовай сустрэчы).

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.