Мучанік Сазон

Ён быў пастухом, вельмі пабожным, руплівым у малітве, посьце і чытаньні Сьвятога пісьма. Аднаго разу ён увайшоў да паганскай сьвятыні ў Пампеёпале ў Кілікіі (Малая Азія). Адламаў у залатой статуі руку і раздрабіўшы, раздаў бедным. Сам прызнаючыся да ўчынку, ён адважна прыняў сьмерць за Хрыста ў распаленай печы.