Пошук
Нядзельнае казаньне
|
чацьвер
ТРАЎНЯ |
Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць змяшчаць у сабе канцэлярскія тавары (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены, цацкі, цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д. ці нешта салодкае. Мы прапануем удзельнікам ,таксама, напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любой даўжыні і мець свабодны змест, тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, у акрэсе Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў. У прошлым годзе, пад час правядзення акцыі падарункі атрымалі каля 50 дзяцей. Хтосці скажа, што гэта зусім няшмат. І гэта праўда Гэта вельмі мала. Але тады акцыя праводзілася толькі на каталіцкіх парафіях Віцебска і Шуміліна. У гэтым жа годзе мы шчыра запрашаем далучыцца і іншыя парафіі. Па дадатковых пытаннях можна звяртаца па тэл. (29) 2997241(МТС), (29) 9622019(Velcom), e-mail: shybeka@gmail.com Таксама, для тых, хто пажадае можам выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі. а. Аляксандр Шыбека * * * У Мінску гэтая акцыя распачнецца ў бліжайшую нядзелю - 28 лістапада. За каардынацыю адказны адміністратар грэка-каталіцкай парафіі св. Мікалая а. Яўген Усошын, тэл.: (33) 6315524 i (29)3122826. |
|
26.11.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
