Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Пілігрымка 2016 > Пачалася ХХІI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2016
Пачалася ХХІI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 201612.07.2016. |
|
Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў, наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы.
Дэвіз пілігрымкі гучыць: “Веру ў Адзіную Царкву” і яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць пакліканне і сутнасць быць хрысціянінам, быць хрысціянінам-католікам, быць хрысціянінам-католікам усходняй традыцыі (грэка-католікам). Асаблівая ўвага пілігрымаў будзе накіраваная на духовую і культурную каштоўнасць і актуальнасць спадчыны Францішка Скарыны, на ягоны подзьвіг даць суайчыннікам Слова Божае на роднай мове.
Праграма пілігрымкі: І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск - Заронава ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава - Шуміліна ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна - Обаль IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль - Гараны V этап, субота 16 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк “Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля” + + + У нядзелю – 17 ліпеня 2016 г. у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30 Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom Вярнуцца назад |