Мучанік Несьцер Салунскі

Юнак Нестар быў вучнем сьвятога Зьміцера Салунскага, які прыходзіў у турму слухаць яго навучаньні.
Па выпадку імператарскага прыбыцьця ў Салуні праходзілі гладыятарскія гульні. Нейкі германец Лій, улюбёны асілак імператара, асільваў усіх і скідаў з памоста на вострыя дзіды. Нестар, бачачы, як Лій забіваў хрысьціян, вырашыўся ўступіць у барацьбу з ім і пайшоў да Зьміцера ў вязніцу прасіць яго малітвы і блаславеньня. Сьвяты ахінуў яго хросным знакам і сказаў: «Лія пераможаш і сам пацерпіш за Хрыста!» Умацаваны ўсемагутнай сілай Божай, юнак-хрысьціянін, да зганьбаваньня язычнікаў, перамог Лія і скінуў яго з памоста на дзіды. Узвар'яваны імператар, дазнаўшы што Нестар – хрысьціянін і вучань сьвятога Зьміцера, загадаў неадкладна пакараць сьмерцю сьвятога які быў адразу абезгалоўлены.