Пошук

Каляндар

 

“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”  


“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”Закончылася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2015

Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы пройшлі за 5 дзён: ад 7-га да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”У нядзелю, 12 ліпеня 2015 г. у Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай была адслужаная святочная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Усім удзельнікам свята перадаў ён прывітанне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроці.

Святочнае казанне прамовіў а. Андрэй Крот з Гродна, які звярнуў увагу вернікаў, што ў рамках штогадовай пілігрымкі звычайна ўшаноўваюцца шматлікія сведкі веры і адзначаецца шмат памятных датаў. У гэтым годзе ўспамінаецца між іншымі 1000 год ад спачыну св. князя Ўладзіміра.

Але ў асаблівы спосаб беларускія грэка-католікі сёлета ўспамінаюць 1200 год ад нараджэння св. Мятода Салунскага ды ўшаноўваюць памяць Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода.

Спадчына іх славянскай місіі - гэта Слова Божае на роднай мове. Яно сапраўды з’яднала славянаў ды кшталтавала іхную культуру. А хрысціянам ХХІ стагоддзя застаецца асэнсаваць і адказна прыняць іхную духовую спадчыну ды “сведчыць Евангелле міру і братэрства паміж вернікамі розных традыцый”.


15.07.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier