Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2015 > “Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”
“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”15.07.2015. |
|
Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы пройшлі за 5 дзён: ад 7-га да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне. Святочнае казанне прамовіў а. Андрэй Крот з Гродна, які звярнуў увагу вернікаў, што ў рамках штогадовай пілігрымкі звычайна ўшаноўваюцца шматлікія сведкі веры і адзначаецца шмат памятных датаў. У гэтым годзе ўспамінаецца між іншымі 1000 год ад спачыну св. князя Ўладзіміра. Але ў асаблівы спосаб беларускія грэка-католікі сёлета ўспамінаюць 1200 год ад нараджэння св. Мятода Салунскага ды ўшаноўваюць памяць Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода. Спадчына іх славянскай місіі - гэта Слова Божае на роднай мове. Яно сапраўды з’яднала славянаў ды кшталтавала іхную культуру. А хрысціянам ХХІ стагоддзя застаецца асэнсаваць і адказна прыняць іхную духовую спадчыну ды “сведчыць Евангелле міру і братэрства паміж вернікамі розных традыцый”. Фота Catholicnews.by Вярнуцца назад |