Святы Мікалай завітаў у Дом Малюткі ў Мінску20 снежня 2014 г. ў мінскім спецылізаваным Доме Малюткі №1 адбылася незвычайнае свята – да дзетак прыйшоў святы Мікалай.
Маленькія дзеці з асаблівасцямі развіцця, пакінутыя сваімі бацькамі, знайшлі тут свой дом і цеплыню, хоць і часова. Яны шукаюць любові і дабрыні, а таксама, вераць у цуды, хаця іх будучыня хутчэй за ўсё таіць у сабе не зусім прыемныя сюрпрызы.




Таму, валанцёры руху св. Мікалая разам з сацыяльным цэнтрам “Шчаслівы малыш” вырашылі падараваць дзеткам адзін дзень казкі. Нават не дзень, толькі некалькі гадзін, напоўненых радасцю і ўсмешкамі. Напярэдадні святаў Божага Нараджэння, разам са святым Мікалаем прыйшлі і яго сябры: Мядзведзь, Багоўка, Трытончык, якія і забаўлялі дзетак як маглі.
Не меньш цікавым ёсць і тое, што мерапрыемства атрымалася сапраўды экуменічным. Яно аб’яднала прадстаўнікоў розных хрысціянскіх цэркваў: грэка-католікаў, рыма-католікаў, праваслаўных і пяцідзесятнікаў.
Не трэба было ніякіх аргументаў каб славіць Бога разам.