Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2014
НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 201421.12.2014. |
|
20 снежня 2014 г. ў мінскім спецылізаваным Доме Малюткі №1 адбылася незвычайнае свята – да дзетак прыйшоў святы Мікалай. Маленькія дзеці з асаблівасцямі развіцця, пакінутыя сваімі бацькамі, знайшлі тут свой дом і цеплыню, хоць і часова. Яны шукаюць любові і дабрыні, а таксама, вераць у цуды, хаця іх будучыня хутчэй за ўсё таіць у сабе не зусім прыемныя сюрпрызы. Не меньш цікавым ёсць і тое, што мерапрыемства атрымалася сапраўды экуменічным. Яно аб’яднала прадстаўнікоў розных хрысціянскіх цэркваў: грэка-католікаў, рыма-католікаў, праваслаўных і пяцідзесятнікаў. Не трэба было ніякіх аргументаў каб славіць Бога разам. Вярнуцца назад |