Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
Сацыяльная служба "AGAPE" парафіі Сьв. Язэпа
Праекты сацыяльнай службы "AGAPE", якія былі зьдзейсьнены за 2006 год:
1. У студзені 2006г. адбылася вылазка ў дзіцячы сацыяльны прытулак. Дзецям былі перададзены кнігі: "Хрысьціянская азбука", Дзіцячая Біблія і іншыя беларускія дзіцячыя кніжкі, як асабіста кожнаму дзіцёнку, так і ў бібліятэку гэтага цэнтра. Таксама для дзетак была праведзена забаўляльная праграма. На ўзор "самарытанскага кашаля" нашы парафіяне ( дзеці нядзельнай школкі, моладзь, дарослыя) сабралі падчас каляднага посту 14 падарункаў і перадалі для дзяцей гэтага прытулку.
2. На пачатку сакавіка мы гасьцілі нашых італійскіх сяброў, якія разам з намі наведалі гэты прытулак. У гэты дзень мы падаравалі дзецям па некалькі камплектаў бялізны і шкарпэтак, бананы і апельсіны.
3. Ужо традыцыйна (1,5гады) праводзім так званую "Аперацыю "Канапка"". У часе пастоў вернікі зьбіраюцца, робяць і раздаюць канапкі раз на тыдзень бяздомным.
4. У красавіку моладзь і дарослыя нашай парафіі у часе пасхальнага посту зноў наведалі дзяцей з прытулку з пасхальнай праграмай: распавялі дзецям пра Пасху і адкуль узьнікла традыцыя фарбаваць яйкі. Правялі пасхальныя гульні з яйкамі, размалёўвалі яйкі і рабілі з іх цікавыя кампазыцыі, таксама паказалі дзецям, як фарбуюцць яйкі ў натуральны спосаб – цыбуляй. Зноў жа на сабраныя грошы парафіянаў былі закуплены розныя слодычы,садавіна і скончылася ўсё салодкім сталом і падарункамі мягкіх цацак, якія былі перададзены з Польшчы.
5. У чэрвені супрацоўнікі нашай службы вырашылі правесці агульнацаркоўны дзіцячы летнік для ўсіх парафіяў нашай Царквы. Была распрацавана праграма, заснаваная на біблейскай гісторыі Ноя, напісаны праект з развіцьцём на наступныя гады і распачата арганізацыйная праца. 4 – 9 га ліпеня адбыўся хрысьціянскі летнік "Вясёлка", удзельнікамі якога былі дзеці і дарослыя да паслугі з Берасьця, Івацэвічаў, Гародні і Менска.
6. У сьнежні вернікі нашай парафіі сабралі грошы, за якія мы набылі падарункі для парафіяльных дзяцей, што, спадзяемся, прынясе ім яшчэ больш радасьці падчас сьвята Раства Хрыстовага.
7. За два месяцы да Раства ў нас зноў была аб’яўлена акцыя "самарытанскі кашэль" для дзетак, якім нехапае ўвагі і любові, мы спадзяемся, што гэтыя падарункі стануцца для іх сьведчаньнем Любові Божай.
"Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю." (1Ян.3.18)