Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.12.2021

Беларускія хрысціяне прысутнічалі на св. Імшы ў НікасііЗ сталіцы Кіпра мы атрымалі добрую звестку

У пятніцу, 3 cнежня 2021 г., беларускія хрысціяне: католікі  і праваслаўныя, якія жывуць на Кіпры, прысутнічалі на Літургіі (св. Імшы), якую Папа Францішак узначаліў на стадыёне GSP у сталіцы Кіпра Нікасіі (гр.: Λευκωσία)


Разам з Святым Айцом Францішкам саслужылі патрыярх Мараніцкай Царквы Бышара Бутрас Раі (Béchara Boutros Pierre Raï) архібіскуп П'ербаттыста Піцабала (Pierbattista Pizzaballa) - лацінскі патрыярх Ерусаліма (рыма-католікі на Кіпры належаць да Лацінскага патрыярхата Ерусаліма), біскупы і святары Мараніцкай Царквы а таксама кардыналы, біскупы і святары лацінскага ды іншых усходніх абрадаў Каталіцкай Царквы.Прысутнічалі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы Кіпра.

3.12.2021

Папа Францішак сустрэўся з Сінодам Праваслаўнай Царквы КіпраДругі дзень пілігрымкі (3.12.21) на Кіпр Святы Айцец распачаў з візіту ветлівасці да Архіепіскапа Кіпрскага Хрызастома ІІ і сустрэчы з Сінодам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы.

 

Размова Папы з прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы на Кіпры праходзіла за закрытымі дзвярыма ў рэзідэнцыі іерарха ў Нікасіі. На яе заканчэнне Францішак пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей архіепіскапскага палацу.

 

“Як пілігрым на Кіпры, жамчужыне гісторыі і веры, прашу Бога аб пакоры і адвазе, каб разам ісці да поўнай еднасці і дарыць свету, па прыкладзе апосталаў, братэрскае пасланне суцяшэння і жывое сведчанне надзеі”, - напісаў Пантыфік.

3.12.2021

Дні ўспаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі: Берасце, 28 лістапада 2021 г.Свята парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ды малітва за хрысціянскую еднасць.


 У нядзелю 28 лістапада 2021 г. берасцейская грэка-каталіцкая парафія свв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя святкавала парафіяльнае свята. Урачыстую Боскую Літургію ўзначаліў протапразбітар Заходняга протапразбітарата (дэканата) БГКЦ а. Андрэй Крот, які нясе душпастырскае служэнне ў Гародні. Саслужыў яму душпастыр мясцовай парафіі а. Ігар Кандрацеў.


На святочнай Еўхарыстыі сабраліся больш за 60 вернікаў ды гасцей парафіі.

2.12.2021

Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаць Апостальскае падарожжа Папы Францішка на Кіпр і ў ГрэцыюАб Божым блаславенні ды ўмацаванні братэрства паміж католікамі (розных абрадаў) і праваслаўнымі маліліся вернікі ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску 1 снежня 2021 г. - напярэдадні візіта Папы на Кіпр.

 

У чацвер, 2 снежня ў храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, у 13:00 гадз. (у час адлёту Папы з Рыму на Кіпр) вернікі маліся словамі Акафісту Праведнаму Язэпу, асабліва шанаванаму маранітамі Кіпра. (Узгадана візіт ў гэтым храме мараніцкага архібіскупа Кіпра Юсафа Суейфа ў 2017 г.).

 

У пэрыяд візіта Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю (2-6 снежня 2021 г.) вернікі моляцца словамі Акафісту Найсв. Багародзіцы.

2.12.2021

Дзяржсакратар Святога Пасаду: візіт Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю - вяртанне да вытокаўКардынал П’етра Паралін падзяліўся з Vatican News некаторымі думкамі адносна галоўных этапаў 35-га Апостальскага падарожжа Францішка. З 2 па 6 снежня 2021 г. Папа наведае Кіпр і Грэцыю.

 

Падарожжа Святога Айца стане пілігрымкай “да вытокаў Касцёла”, бо праз тэрыторыю Кіпра і Грэцыі пралягалі апостальскія шляхі Барнабы і Паўла. Гэта будзе вяртанне да крыніцаў, каб адшукаць “радасць Евангелля” – тое, што характарызуе актуальны пантыфікат ад самага яго пачатку, - перакананы Дзяржсакратар.

1.12.2021

Папа Францішак да Патрыярха Барталамея: няхай Бог дапаможа нам прыняць дар адзінстваУ свята св. Андрэя Апостала Францішак скіраваў традыцыйнае ўжо пасланне да Барталамея І, у якім назваў Патрыярха Канстантынопальскага “ўмілаваным братам у Хрысце”.

 

“Я раблю гэта не толькі ў сувязі з нашым братэрскім сяброўствам, але і з прычыны старажытнай і глыбокай сувязі веры і міласэрнасці паміж Рымскай і Канстантынопальскай Цэрквамі”, - прызнаўся Пантыфік.

30.11.2021

«Кожны мае права на існаванне». Нунцый Антэ Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя разам з мінскімі грэка-католікаміУ нядзелю 28 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў грэка-каталіцкую парафію святога і праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Візіт прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне ў гэтую супольнасць быў прымеркаваны да свята святога апостала Андрэя, якога асаблівым чынам ушаноўваюць хрысціяне візантыйскай традыцыі.

29.11.2021

"Ад Госпада збаўленне"У рамках 40-дзённага Перадкаляднага посту працягваем маліцца Псальмамі.


На трэцім тыдні Посту прапануем маліцца словамі Псальма 3-га.

 

28.11.2021

"Ісці разам з адвагай і пакорай"Апостальскі Нунцый маліўся з грэка-католікамі г. Мінска


У нядзелю, 28 лістапада 2021 г. грэка-католікам г. Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай Сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) - у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. 


Боскую Літургію ў храме душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Архібіскуп Антэ Ёзіч - у саслужэнні з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі Архім. Сяргеем (Гаекам) і душпастырамі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій; дыяканскае служэнне неслі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў і дыякан Аляксандр Хахлоў.

26.11.2021

Папа Францішак: адвага і крэатыўнасць патрэбныя, каб усяліць надзеюПантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XI Фестываля сацыяльнага вучэння Касцёла, які з 25 па 28 лістапада 2021 г. праходзіць у італьянскім горадзе Верона.

 

Святы Айцец заўважыў, што для пераадолення крызісу, выкліканага пандэміяй, патрэбны адвага, надзея, крэатыўнасць і мужнасць. У сувязі з гэтым ён нагадаў евангельскую прыпавесць пра таланты, якая паказвае, што адвага “неабходная, каб быць хрысціянамі”.

 

“Езус вучыць рызыкаваць і ўкладаць таланты, каб памножыць іх. Калі мы закрыемся ў сабе з адзінай мэтай – захаваць тое, што маем, – тады мы станем прайграўшымі ў вачах Евангелля”, - сказаў Папа.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier