З сталіцы Кіпра мы атрымалі добрую звестку
У пятніцу, 3 cнежня 2021 г., беларускія хрысціяне: католікі і праваслаўныя, якія жывуць на Кіпры, прысутнічалі на Літургіі (св. Імшы), якую Папа Францішак узначаліў на стадыёне GSP у сталіцы Кіпра Нікасіі (гр.: Λευκωσία)
Разам з Святым Айцом Францішкам саслужылі патрыярх Мараніцкай Царквы Бышара Бутрас Раі (Béchara Boutros Pierre Raï), архібіскуп П'ербаттыста Піцабала (Pierbattista Pizzaballa) - лацінскі патрыярх Ерусаліма (рыма-католікі на Кіпры належаць да Лацінскага патрыярхата Ерусаліма), біскупы і святары Мараніцкай Царквы а таксама кардыналы, біскупы і святары лацінскага ды іншых усходніх абрадаў Каталіцкай Царквы.Прысутнічалі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы Кіпра.
Мараніцкі архібіскуп Кіпра Селім Жан Сфеір (Selim Jean Sfeir) падзякаваў Папу Францішку на грэцкай, арабскай, армянскай, турэцкай, ангельскай ды італіянскай мовах, якімі карыстаюцца жыхары Кіпра.
Гэта быў вопыт глыбокага духоўнага братэрства, які натхняе.
"Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой; даруй супакой святой Тваёй Царкве..."