Пошук

Каляндар

 
аўторак
ЖНІЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

"Ісці разам з адвагай і пакорай"  


"Ісці разам з адвагай і пакорай"Апостальскі Нунцый маліўся з грэка-католікамі г. Мінска


У нядзелю, 28 лістапада 2021 г. грэка-католікам г. Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай Сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) - у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. 


"Ісці разам з адвагай і пакорай"Боскую Літургію ў храме душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Архібіскуп Антэ Ёзіч - у саслужэнні з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі Архім. Сяргеем (Гаекам) і душпастырамі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій; дыяканскае служэнне неслі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў і дыякан Аляксандр Хахлоў.


Прадстаўнікі мінскіх парафій (колькасць вернікаў была абмяжаваная дзела захавання анты-кавідных нормаў) дзякавалі Госпаду за "Адіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву". Гэта быў вельмі ўпэўнены крок на "шляху сінадальнасці" - у супольнасці Паўсюднай Царквы. 

"Вашыя супольнасці павінны таксама прыняць удзел у гэтым касцёльным падарожжы, каб адказаць на новыя выклікі часу, ісці разам з адвагай і пакорай. У гэтым Сінодзе ўдзельнічаюць усе, а не толькі біскупы і святары" - сказаў Апостальскі Нунцый, заклікаючы вернікаў да актыўнага ўдзелу ў перадсінадальных кансультацыях.


Прыгожым момантам малітоўнай сустрэчы было віншаванне, якое Апостальскаму Нунцыю склалі дзеці з нядзельнай катэхітычнай школкі.


28.11.2021

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.