Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


16.03.2023
10 гадоў пантыфікату Францішка: галоўныя фактыДзесяць гадоў таму – 13 сакавіка 2013 года – 77-гадовы кардынал Хорхэ Марыа Бэрголіа, аргентынскі езуіт і нашчадак італьянскіх эмігрантаў, быў абраны 265-м Наступнікам святога Пятра.

 

Гэта дзесяцігоддзе было яскрава пазначана рэформай Касцёла ў місійным ключы. Важнай вяхой пантыфікату стала выданне ў 2022 годзе новай Апостальскай канстытуцый аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium. Сама назва дакумента, якая перакладаецца як Абвяшчайце Евангелле, кажа, што мэта рэформы – надаць усім ватыканскім структурам місійны характар.

16.03.2023

Паведамленне з 86-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у БеларусіУ пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч і Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

15.03.2023
Папа ўдзячны за малітву і віншаванні з юбілеем пантыфікатуСвяты Айцец выказаў падзяку за малітву і віншаванні, якія атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў і людзей з розных куткоў планеты ў дзясятую гадавіну яго абрання Біскупам Рыма.

 

У Ватыкане не было спецыяльных святочных сустрэч з нагоды юбілею, за выключэннем прыватнай малітвы Пантыфіка з яго бліжэйшымі супрацоўнікамі. Раніцай 13 сакавіка 2023 года ён узначаліў літургію ў Доме святой Марты, у якой бралі ўдзел кардыналы, якія пражываюць у Рыме, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

13.03.2023
Віншаванне з 10-годдзем абрання Папы Францішка ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Касцёла ў БеларусіУ 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне кіруе Святому Айцу віншаванне.
12.03.2023

Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (ІХ-ХІІІ ст.)Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на цыкл лекцый, які пазнаёміць з найбольш важнымі вехамі гісторыі хрысціянства ў X – XX стст. на беларускіх землях.

 

На лекцыях прапануем даведацца пра:

  • пропаведзь хрысціянства за тысячу гадоў на нашых землях;
  • шматлікія помнікі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства,
  • асаблівасці розных канфесій;
  • рэдкія архіўныя здымкі;
  • вядомых асобаў у гісторыі хрысціянства Беларусі.

Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця гісторыі хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

11.03.2023
НЯДЗЕЛЯ КРЫЖАПАКЛОННАЯМалітва да Ўкрыжаванага Хрыста

 

Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

 

Францішак Скарына

(тэкст у традыцыйнай багаслужбовай арфаграфіі)

11.03.2023

Адышла ў вечнасць мама арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаКурыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 сакавіка на 85-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Гэлена Станеўская, мама Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

 

Пахаванне спачылай Гэлены Станеўскай адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Бераставіцкі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы –12.00.

Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.

 

Вечны адпачынак дай ёй, Пане… - Вечная памяць!

 

Паводле Catholic.by

9.03.2023
Пантыфік: Іерусалім – агульны здабытак чалавецтваІерусалім мае ўніверсальную каштоўнасць, любіць яго трэба як маці, якая заслугоўвае павагі і пашаны з боку ўсіх, - адзначыў Папа, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння Сумеснай рабочай групы па дыялогу.

 

9 сакавіка 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі членаў Сумеснай рабочай групы па дыялогу, створанай ватыканскай Дыкастэрыяй па міжрэлігійным дыялогу і Палестынскай камісіяй па міжрэлігійным дыялогу. Ініцыятарамі яе стварэння сталі спачылы кардынал Жан-Луі Таран і шэйх Махмуд аль-Хабаш, які прысутнічаў на сустрэчы.

7.03.2023
Статыстыка: католікі складаюць 17,67% насельніцтва светуУ ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычныя даведнікі Касцёла: Annuario Pontificio 2023 і Annuarium Statisticum Ecclesiae 2021. Апрацоўкай даных займалася Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла.

 

Папскі штогоднік утрымлівае інфармацыю пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў свеце з 1 снежня 2021 года па 30 лістапада 2022 года.

7.03.2023

ДЫСПЕНСА ад устрыманны ад мясных страў8 сакавіка 2023 года прыпадае на сераду - пакаянны дзень устрымання ад мяса. 

 

Гэтым вернікам, якія ў гэты дзень ўдзельнічаюць у святочных абедах, я - дзейнічаючы "ad modum Ordinari" для грэка-католікаў Беларусі і не жадаючы ствараць праблем сумленню тых вернікаў - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) даю на гэты дзень дыспенсу ад устрымання ад мясных страў. 

 

Добра будзе, калі гэтыя асобы зробяць узамен нейкі ўчынак міласэрнасці (міласціні). 

 

+архім. Сяргей, Ап. віз., Мінск 7.03.2023


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier