Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
| 13.07.2023 |
| 13.07.2023 |
| 12.07.2023 |
Пасля намінацыі іерарх даў інтэрв’ю Італьянскай рэдакцыі парталу Vatican News, якое было апублікавана 12 ліпеня. |
| 12.07.2023 |
| 10.07.2023 |
На фэст, які сёлета адбываецца пад дэвізам: «Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і», у першы дзень пешкі і на роварах прыбылі пілігрымы з розных мясцін Гродзенскай дыяцэзіі.
Найбольш шматлікай была пешая пілігрымка з Гродна, у якой узялі ўдзел больш за 250 пілігрымаў. Сёлетняя пілігрымка Гродна–Тракелі была юбілейнай, бо прайшла ўжо ў 25-ы раз. |
| 10.07.2023 |
| 6.07.2023 |
Як нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай — урачыстасцяў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі — у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы на Янай Гары ў Чэнстахове. |
| 6.07.2023 |
| 5.07.2023 |
| 5.07.2023 |
Высокі ватыканскі іерарх, які раней на працягу чатырох гадоў нёс служэнне Апостальскага нунцыя ў нашай краіне і неаднаразова наведваў Нацыянальны санктуарый, прыбыў у Беларусь 28 чэрвеня з выключна рэлігійнай місіяй — быць прадстаўніком Папы на Будслаўскім фэсце. |






Сёньняшняе чытаньне:

