Пошук

Каляндар

 

Спіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу Францішку  


Спіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу ФранцішкуКопіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня былі выстаўлены на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, дзе падчас агульнай аўдыенцыі іх благаславіў Францішак.


Як нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай — урачыстасцяў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі — у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы на Янай Гары ў Чэнстахове.

 

У Італіі збор ікон напярэдадні дапоўніўся спісам цудадзейнага абраза Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

 

Ён стаў 16-й кананічнай выявай Найсвяцейшай Панны Марыі, якая разам з іншымі надалей будзе перэгрынаваць па святынях Беларусі і замежжа.

 

Ініцыятарам перэгрынацыі найбольш шанаваных у Беларусі Марыйных абразоў з’яўляецца пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, а суправаджае перэгрынацыю яе духоўны кіраўнік ксёндз Станіслаў Станеўскі.

 

У складзе беларускай дэлегацыі ў Ватыкан прыбыў таксама хор касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску «Голас душы», які выканаў некалькі шматгалосных Багародзічных беларускіх спеваў, надаўшы аўдыенцыі больш урачысты характар.

 

Калі Папа наблізіўся да пілігрымаў з Беларусі, хор заспяваў у яго гонар Plurimos annos — пажаданне доўгіх гадоў жыцця.

 

Святы Айцец благаславіў копіі найбольш шанаваных на нашых землях Марыйных абразоў, якія, а таксама атрымаў у дар спіс іконы Маці Божай Будслаўскай.

 

Копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай была перададзена Папу Францішку ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і ўсіх беларускіх вернікаў з нагоды 25-годдзя каранацыі іконы і 410-годдзя яе з’яўлення ў Будславе.

 

Спіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу ФранцішкуСпіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу ФранцішкуСпіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу Францішку

 

Паводле: Vatican News / Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by


6.07.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier