SLAVORUM APOSTOLI - АПОСТАЛЫ СЛАВЯНАЎ: 863 - 2023
1160 год таму Салунскія Браты Кірыл і Мятод пачалі місію да Славянаў. Паводле традыцыі было гэта 5 ліпеня.
Папа Леў ХІІІ ў 1880 г. (энцыкліка Grande munus) пашырыў літургічны культ святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода на ўсю Каталіцкую Царкву і прызначыў іх свята на дзень 5 ліпеня.
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі працягваецца Дэкада малітвы і ўшанавання святых Апосталаў Славянаў (5-15 ліпеня 2023 г.).
|