Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў  


Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў9 ліпеня 2023 года Папа назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў з акна апостальскага палаца для сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў.

 

На кансіторыі, які Францішак анансаваў на 30 верасня 2023 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў; арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў; арцыбіскуп Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння; арцыбіскуп Эміль Поль Шэрыг, апостальскі нунцый; арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, апостальскі нунцый; арцыбіскуп П'ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма; арцыбіскуп Кейптаўна Стывен Брыслін; арцыбіскуп Кордавы Анхель Сіста Росі; арцыбіскуп Багаты Луіс Хасэ Руэда Апарысьё; арцыбіскуп Лодзінскі Гжэгаж Рысь; арцыбіскуп Джубы Стэфан Эмею Марцін Мула; арцыбіскуп Мадрыдскі Хасэ Коба Кана; арцыбіскуп-каад'ютар Таборы Пратасэ Ругамбва; біскуп Пенанга Себасцьян Фрэнсіс; біскуп Ганконга Стывен Чоў Сау-Ян; біскуп Аяча Франсуас-Ксав’е Бусціё; дапаможны біскуп Лісабона Амерыку Мануэль Алвеш Агіяр; генеральны настаяцель салезіянаў Анхель Фернандэс Арцімэ.

 

Акрамя таго, у склад Калегіі кардыналаў увойдуць іншыя прадстаўнікі духавенства. Гэта: арцыбіскуп Агасціна Маркета, апостальскі нунцый; арцыбіскуп-эмерыт Куманы Дыега Рафаэль Падрон Санчэс; капуцын Луіс Паскуаль Дры, спаведнік у санктуарыі Маці Божай з Пампеі ў Буэнас-Айрэсе.

 

Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца за новых кардыналаў, каб яны аддана дапамагалі яму несці служэнне Наступніка Пятра на карысць Божага народа.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


10.07.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier