Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.10.2023

Папа Францішак звярнуўся да беларусаўБіскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў. 

 

“Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, - сказаў папа. 

 

Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.

 

12.10.2023

13 - 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ 45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму;

у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.


У Мінску малітоўная Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).

11.10.2023

Баруны: санктуарый запрашае адзначыць 330-годдзе дапамогі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.


Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі нагадвае, што сёлета адзначаецца 330-годдзе з таго часу, як абраз Маці Божай Барунскай быў прызнаны цудадзейным. 

 

З нагоды гэтай падзеі пробашч парафіі ў Барунах ксёндз Павел Паўлюкевіч і мясцовыя вернікі шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці.

 

Пачатак а 12-й гадзіне.

10.10.2023

У Магілёве з удзелам нунцыя і іерархаў адсвяткавалі 240-годдзе з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбыўся VII Ружанцовы кангрэс, прысвечаны 240-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, у якую ўвайшлі ўсе католікі лацінскага абраду на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.


З гэтай нагоды ўдзел у сёлетнім кангрэсе ўзялі высокія госці: Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі з розных мясцін Беларусі. Сімвалічна было і тое, што святкаванне 240-годдзя з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі сабрала акурат каля 240 ўдзельнікаў.

5.10.2023

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

 

Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі ў Рыме прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

5.10.2023

Абнародавана Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісуLaudate Deum — пад такой назвай 4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.


Кароткі агляд дакумента падае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

30.09.2023
У Ватыкане прайшло экуменічнае малітоўнае чуваннеВечарам 30 верасня 2023 года на плошчы святога Пятра адбылося перадсінадальнае чуванне Разам (Together), падрыхтаванае экуменічнай Супольнасцю Тэзэ.

 

Чуванне напярэдадні Сінода Біскупаў па сінадальнасці ўзначаліў Францішак. Удзел у ім прынялі кіраўнікі хрысціянскіх канфесій: праваслаўныя Патрыярхі, прадстаўнікі старажытных Усходніх Цэркваў, Англіканскай Царквы, Сусветнай лютэранскай федэрацыі, Старакаталіцкіх Цэркваў і евангельскіх пяцідзясятніцкіх супольнасцей.

30.09.2023

Папа Францішак правёў кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў, сярод якіх двое звязаны з Беларуссю30 верасня Папа Францішак узначаліў на плошчы Святога Пятра Звычайны публічны кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў. Кардынальскую годнасць на ім атрымаў 21 іерарх, двое з якіх маюць сувязь з Беларуссю.


Гаворка ідзе перадусім пра арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які на працягу чатырох гадоў быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, з адмысловай місіяй наведаў нашу краіну ў 2020 годзе, а падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту прадстаўляў на ім Папу Францішка ў якасці яго спецыяльнага пасланніка. Акрамя таго, кардыналам стаў яшчэ адзін былы нунцый у Беларусі: арцыбіскуп Агасціно Маркэта, адзін з першых пастаянных прадстаўнікоў Папы ў нашай краіне.

29.09.2023

З удзелам нунцыя Антэ Ёзіча і біскупаў Беларусі ў Пінску адзначылі срэбны юбілей пастырскага служэння біскупа Дзям’янкі28 верасня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася святая Імша падзякі Богу за 25 гадоў пастырскага служэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.


4 ліпеня 1998 года дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ Антоні Дзям’янка быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

28.09.2023
Кардынал Сандры ў новым складзе журы Прэміі ЗаідаПрэфект-эмерыт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў стаў членам новага складу журы Прэміі Заіда, якая ўручаецца з 2019 года за ўклад у спрыянне агульначалавечаму братэрству.

 

Прыём заяў ад кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе завяршаецца 31 кастрычніка 2023 года. Пераможца, якія будзе абвешчаны ў 2024 годзе, атрымае ўзнагароду ў памеры 1 мільёна долараў.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier