Пошук

Каляндар

 

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме  


Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

 

Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі ў Рыме прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

Пасля Імшы распачаліся пасяджэнні ў працоўных групах.

 

Беларускі іерарх уваходзіць у склад адной групы з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам.

 

Ключавымі словамі, вакол якіх будзе весціся абмеркаванне на Сінодзе, сталі «слуханне, малітва, камунія, супастаўленне» — усё, што ўкладаецца ў паняцце: «ісці разам».

 

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў РымеБіскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў РымеБіскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме

 

Фота: з архіву біскупа А. Яшэўскага SDB / Catholic.by


5.10.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier