Пошук

Каляндар

 

13 - 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ  


13 - 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ 45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму;

 у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.


У Мінску малітоўная Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).


*** 

 

"Браты і Cёстры! Не бойцеся вітаць Хрыста і прымаць Яго моц!
Ня бойцеся! Сапраўды, расчыніце насцеж дзверы Хрысту! 

Адкрыйце для Яго збаўчай сілы межы дзяржаў, эканамічныя і палітычныя сістэмы,

шырокія сферы культуры, цывілізацыі і развіцця. 

Ня бойцеся! Хрыстос ведае, «што ўнутры чалавека». Толькі Ён ведае!
Дык дазвольце — прашу вас, малю з пакорай і даверам — дазвольце Хрысту гаварыць з чалавекам. 

Толькі ў Яго ёсць словы жыцця, так! жыцця вечнага". 

(св. Ян Павел ІІ, папа - 22.10.1978)


12.10.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier