Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.04.2010
Вечная памяць а. Кастусю12 красавіка гэтага году ў Лёндане крыху не дацягнуўшы да 92 год памёр найстарэйшы беларускі сьвятар у эміграцыі а. Кастусь Маскалік, шматгадовы супрацоўнік Беларускай місіі ў Лёндане і беларускай секцыі Радыё Ватыкан. З ягоным жыцьцём можна азнаёміцца ў па спасылцы: http://svjazep.org/index.php?newsid=101.
Аудыё-ўспамін а.Аляксандра Надсана пра нябожчыка знаходзіцца ў рэпартажы беларускай секцыі радыё Ватыкан па спасылцы: http://www.oecumene.radiovaticana.org/BIE/...lo.asp?c=371739.

Малітва за супакой ягонае душы адбудзецца ў капліцы парафіяльнага цэнтру парафіі сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзэ сёньня, 13 красавіка ў 18.30.

Сьветлая і вечная памяць!
Хай добры і міласэрны Бог паселіць ягоную душу разам з усімі сьвятымі.
10.04.2010
Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам“Усіх ахвяраў гэтай драматычнай катастрофы –дэпутатаў парламенту, палітыкаў, прадстаўнікоў арміі і Катынскіх Сем’яў – даручаю спагадлівасьці Міласэрнага Бога” – напісаў у тэлеграме да старшыні Польскага Сейма Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI.

Паніхіду за душы загінуўшых падчас крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы, якое здарылася 10 красавіка 2010 пад Смаленскам (блізка Катыні), адслужыў у 12:00 гадз. у суботу на Вайсковых могілках у Мінску Дэкан Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў протапрэзьбітар Яўген Усошын.

Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Паслу Рэспублікі Польшча ў Беларусі ліст з выказаньнем спачуваньня і салідарнасьці ад свайго імя і ад імя сьвятароў і шматлікіх вернікаў.

Вечарам 10 красавіка Архімандрыт саслужыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены з Мінску сьв. Імшу за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.

Адмысловую заўпакойную службу за душы загінуўшых Архімандрыт Сяргей адслужыць у нядзелю – 11 красавіка 2010 у 11:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне.

Апостальскі Візітатар БГКЦ прыйме таксама ўдзел у задушнай сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Сымона і Алены ў аўторак 13 красавіка ў 12:00 гадз.

Хрыстос уваскрос з мёртвых...
І тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
10.04.2010
Радаўніца  2010Маленьне за спачылых вернікаў у парафіях і на могілках Мінска

Кальварыйскія могілкі – Субота, 10 красавіка 2010 года
Паніхіда пасьля Боскай Літургіі (10.00) ў Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Сьнежны, 7) 11.30 – паніхіда на магіле першага Дэкана БГКЦ а. Яна Матусевіча

Вайсковыя могілкі – Субота, 10 красавіка 2010 года
12.30 – паніхіда на месцы пахаваньня парэшткаў вернікаў
знойдзеных у падмурках храма Сьвятога Духа і на магілах Якуба Коласа ды Янкі Купалы

Касьцёл сьв. Сымона і Алены – Нядзеля, 11 красавіка 2010 года
Паніхіда пасьля Боскай Літургіі (18.00)
19.45 – паніхіда ля пахавальнай каплічкі сьв. пам. Гая Пікарда
(злева ад галоўнага ўваходу ў Чырвоны касьцёл)
3.04.2010
Пастырскае СловаАпостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
на свята Пасхі Хрыстовай 2010 году


Пачэсныя Айцы святаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

1. Дзякуючы ласцы Хрыста Чалавекалюбца мы прайшлі шлях Велікапоснага духоўнага вандравання, як неабходную падрыхтоўку да святкавання Пасхі Гасподняй. Вялікдзень прыносіць нам радасць Уваскрасення Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. У гэтым годзе гэта радасць тым больш вялікая, што ўсе хрысціяне святкуюць Пасху Гасподнюю разам.
У святле Ўваскрасення Хрыстовага дзякуем Госпаду за ўсе значныя моманты, праз якія Ён нас вёў да радасці Вялікдня.
3.04.2010
Велікодныя віншаванні Апостальскага Нунцыя ў БеларусіПрадстаўнік Яго Святасці Папы Рымскага Бенядыкта XVI-га, Апостальскі Нунцый у Беларусі, Высокадастойны Архібіскуп Марцін Відавіч накіраваў Велікодныя віншаванні для беларускіх грэка-католікаў на рукі Дастойнага Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі.
Ніжэй змяшчаем тэкст віншаванняў.
31.03.2010
Уваскрэсенне – Сашэсце ў пекла. XVІIІ ст. З в. Альгомель Брэсцкай вобл.Уваскрэсенне – Сашэсце ў пекла. XVІIІ ст. З в. Альгомель Брэсцкай вобл.Уваскрасеньне Госпада Нашага Ісуса Хрыста

Паводле шматгадовай традыцыі вернікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска разам сустракаюць Уваскрасеньне Гасподняе ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены (“Чырвоны касьцёл”) – галоўны (верхні) храм

Нядзеля, 4 сакавіка 2010

гадз. 00:00 (поўнач)
Працэсія Ўваскрасеньня Гасподняга
Сьветлая Велікодная Ютрань
Боская Літургія
Блаславеньне велікодных страваў

гадз. 11:00 – Боская Літургія; Блаславеньне велікодных страваў (у капліцы па зав. Сьнежным, 7)

гадз. 15:00 – Пасхальныя гадзіны і Вячэрня (у парафіяльнай капліцы на вул. Арджанікідзэ, 6)

гадз. 18.00 – Боская Літургія (у дольным храме касьцёла сьв. Сымона і Алены)
30.03.2010
Апошняя Вячэра XVIІI ст. г. ШклоўАпошняя Вячэра XVIІI ст. г. ШклоўСлужэньне Апостальскага Візітатара Архім. СЯРГЕЯ

28 сакавіка 2010 г., ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ
ІВАЦЭВІЧЫ, Парафія Маці Божай Жыровіцкай
10:00, Боская Літургія, Асьвячэньне вербаў

БЕРАСЬЦЕ, Парафія сьвятых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя
13:00 – Боская Літургія, Сьвяткаваньне Сусьветнага Дня Моладзі

29 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК
МІНСК, Парафія Праведнага Язэпа
18:30 – Літургія раней асьвячаных Дароў

30 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКІ АЎТОРАК
ПОЛАЦАК, Парафія сьвятапакутніка Язафата
18:00 – Літургія раней асьвячаных Дароў

31 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКАЯ СЕРАДА
ВІЦЕБСК, Катэдра сьв. Барбары
11:00 – Саслужэньне сьв. Імшы Хрызмы (Міра)
28.03.2010
Апошняя Вячэра. Сярэдзіна XVIІI ст. Давыд-Гарадок.Апошняя Вячэра. Сярэдзіна XVIІI ст. Давыд-Гарадок.Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
у капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)


29 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК
18:30 – Літургія Раней Асьвячаных Дароў

30 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКІ АЎТОРАК
18:30 – Літургія Раней Асьвячаных Дароў

31 сакавіка 2010 г., ВЯЛІКАЯ СЕРАДА
18:30 – Літургія Раней Асьвячаных Дароў

1 красавіка 2010 г., ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР
18:30 – Вячэрня з Літургіяй сьв. Васіля Вялікага
20:00 – Ютрань 12 Евангельляў Мукаў Гасподніх

2 красавіка 2010 г., ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА
18:30 – Вячэрня з Пакланеньнем Плашчаніцы, Плач Багародзіцы
19:15 – Ерусалімская Ютрань Вялікай Суботы

3 красавіка 2010 г., ВЯЛІКАЯ СУБОТА
9:00 – Вячэрня з Літургіяй сьв. Васіля Вялікага
27.03.2010
Расклад на Вербную нядзелю 2010  ў  парафіях  г. МінскаСлужбы Вербнай Нядзелі ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях

ПАРАФІЯ ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПА
у капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст. метро «Аўтазаводская»)

28 сакавіка 2010 г., Нядзеля Ўваходу Госпада ў Ерусалім
10:00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
Асвячэнне вербаў

* * *

ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ
у дольным храме касцёла святых. Сымона і Алены
28 сакавіка 2010 г., Нядзеля Ўваходу Госпада ў Ерусалім
11:00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
Асвячэнне вербаў

* * *

ПАРАФІЯ СВЯТОГА МІКОЛЫ ЦУДАТВОРЦЫ
у касцёле св. Яна Хрысціцеля па вул. Пляханава, 28.
28 сакавіка 2010 г., Нядзеля Ўваходу Госпада ў Ерусалім
15:00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
Асвячэнне вербаў

* * *

ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА
у дольным храме касцёла святых Сымона і Алены
28 сакавіка 2010 г., Нядзеля Ўваходу Госпада ў Ерусалім
18:00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага
Асвячэнне вербаў
26.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Пятніца, 26 ІІІ 2010 – Заканчэнне рэкалекцый
запаведзь VIII: Жыццё ў праўдзе, жыццё ў справядлівасці

Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier