Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


11.09.2011
Архімандрыт Сяргей узначаліў літургію на заканчэнне фестывалю «Magnificat»10 верасня 2011 г. удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» сабраліся ў глыбоцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на малітву. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Яе саслужылі святары рымскага абраду ды настаяцель грэка-каталіцкай парафіі святапакутніка Язафата ў Полацку а. Аляксандр Шаўцоў.

Падчас набажэнства прысутныя дзякавалі Богу за кожны «Magnificat» і маліліся аб далейшым развіцці фестывалю.

«Субота — гэта дзень ушанавання Маці Божай, — нагадаў архімандрыт Сяргей Гаек, разважаючы над словамі Евангелля. — Арханёл Габрыэль прыходзіць да Марыі з радаснай весткай, але адначасова і з заданнем — прыняць Слова Божае ў сваім улонні».
9.09.2011
Малітва за горад Мінск8 верасьня Царква адзначае сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы. Ужо некалькі год сьвята горада Мінска адзначаецца акурат паміж сьвяткаваньнямі Нараджэньня Багародзіцы паводле грыгарыянскага і юльянскага календароў.

Для горада, на гербе якога выяўлена Багародзіца гэта сімвалічна. І яшчэ больш сімвалічна для хрысьціянаў гораду.

8 верасьня 2011 г. у капліцы Грэка-каталіцкага Цэнтра сьв. Язэпа ў Мінску вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў маліліся разам за горад Мінск, за ўсіх жыхароў горада, за кіраўніцтва ды працоўнікаў Мінгарвыканкама ды раёнаў горада.

Боскую Літургію за горад Мінск узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Ахімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыраў мінскіх парафіяў: протапразьбітара Яўгена Усошына ды ераманаха Пахомія (Кавалёва).

Гэта была Літургія падзякі Богу і Багародзіцы за апеку над нашым горадам ды Літургія просьбы аб далейшым блаславеньні.
9.09.2011
СДМ Мадрыд 2011: рэтраспектывы і перспектывыЧарговы Сусветны Дзень Моладзі (СДМ) 2011 адбыўся ў Мадрыдзе 16 – 21 жніўня 2011 г. Дэвізам гэтага СДМ сталіся словы -- "укаранёныя і збудаваныя на Хрысце, умацаваныя ў веры".

СДМ - гэта вялікае свята веры, якое кожны раз збірае вялікую колькасць людзей з розных куткоў свету. Так, папярэднія Дні Моладзі прайшлі ў Буэнас-Айрэс (каля 1 мільёна пілігрымаў), Санцьяга-дэ-Кампастэла (звыш 500 тысячаў), Чэнстахова (1,6 мільёна), Маніла (4 мільёны), Парыж (1,2 мільёны), Рым (2 мільёны), Таронта (800 тыс.), Кёльн (1,1 мільён), Сіднэй (400 тыс.).

У гэтым годзе Мадрыд прыняў каля 2 мільёнаў пілігрымаў з розных краінаў свету. Сярод іх было і больш за 600 пілігрымаў з Беларусі.
7.09.2011
Гамілія падчас святой Імшы на адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Глыбокапаважаныя браты і сёстры, удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм!

Сучасны свет, які вельмі хутка змяняецца, занепакоены сітуацыяй і ўплывам сродкаў масавай камунікацыі на развіццё гарамадства і асабліва моладзі. Каталіцкі Касцёл не стаіць у баку ад гэтай вельмі важнай справы і таксама заклапочаны праблемай, як дапамагчы моладзі плысці па ўзбураных водах мас-медыя, каб яна не страціла хрысціянскай самасвядомасці.
7.09.2011
«Magnifiсat  2011» Міжнародны кінафестываль хрысціянскага кіно «У добры шлях, „Magnifiсat“», — такімі словамі распачаў 6 верасня 2011 г. адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм яго старшыня Юрый Гарулёў. У першы дзень конкурсны прагляд фільмаў праходзіў у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску, а з 7 па 10 верасня — у гарадах і мястэчках Віцебскай вобласці.

Фестываль праходзіць ужо ў сёмы раз, але толькі другі год ён распачынаецца ў Мінску. Сёлета, па словах Юрыя Гарулёва, за перамогу будуць змагацца каля 40 дакументальных і анімацыйных фільмаў з 13 краін свету (Арменіі, Беларусі, ЗША, Літвы, Ізраіля (упершыню), Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Францыі і Чэхіі. 
2.09.2011
Распачаўся XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс»1 верасня 2011 г. у нямецкім Фрайзінгу распачаўся XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс». У форуме прымаюць удзел 19 біскупаў, шматлікія святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый. Прысутнічае і дэлегацыя з Беларусі на чале са сваімі іерархамі Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.
1.09.2011
Іосіф Сліпый. Пра ўжыванне слова "праваслаўны"Слова «праваслаўны» ужо мае за сабой у царкоўнага жыцця і літаратуры доўгую гісторыю. На працягу ўсяго часу многія навукоўцы, дзеячы, біскупы ды вернікаў выказваліся за захаванне яго ў царкоўнай практыцы або за ліквідацыю або замену яго на слова «прававерны», або на іншае яму падобнае. З прычыны таго, што гэтым тэрмінам карыстаюцца як лацінскія і ўсходнія католікі, гэтак і ўсе нез'яднаныя праваслаўныя, а паміж імі і тыя, якія нядаўна адступілі ад нашай Царквы, пытанне зноў стала актуальным. Таму трэба трохі сёе-тое ўзгадаць і сёе-тое высветліць ў гэтай спрэчцы.
31.08.2011
Катэхізіс УГКЦ — цікавае чытаньне для ўсіхМногія ведаюць, што такое катэхізіс, але для тых хто яшчэ ня ведае, то ў двух словах можна нагадаць. Катэхізіс (ад лац. Catechēsis і грэч. Κατηχισμός - павучанне, настаўленьне) - гэта веравучыцельны дакумент, кніга якая зьмяшчае асноўныя палажэньні хрысціянскага (у нашым выпадку - каталіцкага) веравучэньня.

Аднак, напрошваецца пытаньне, навошта патрэбны яшчэ й грэка-каталіцкі катэхізіс, бо ўжо ж існуе Катэхізіс Каталіцкай Царквы, які выказвае веру ўсіх каталікоў? Сапраўды, нічога «новага» у новым катэхізме няма, ды і быць не можа, аднак жа ў ім выкладзены погляд на тую ж самую веру, з пункту гледжаньня ўсходняй багаслоўскай традыцыі.
3.08.2011
Ветразь любовіXрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага развіцця

„Ветразь любові” - такую назву атрымаў хрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага розвітку і валанцёраў, які праходзіў 25-31 ліпеня 2011 пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку. Каля 40 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабраліся каб правесті адзін тыдзень разам у братэрскай хрысціянскай атмасферы.

Праграма летніка была вельмі насычаная. Удзельнікі мелі магчымасць набраць досведу на практычных занятках (варштатах), а таксама ўдзельнічыць у разнастайнай конкурсна-забаўляльнай праграме (“Міс і Містер Летнік”, “Акіян любові”, віктарыны, конкурсы, ролевыя казкі) і проста адпачыць каля вогнішча, паслухаць гітару, схадзіць на рэчку.
3.08.2011
Арцыбіскуп Гуджэроцці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх"Я абяцаю усім беларусам слухаць і любіць іх", - з такімі словамі звярнуўся да вернікаў нашай краіны новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У інтэрв'ю нашаму радыё іерарх расказаў аб сваім каўказскім вопыце дыпламатычнай службы і аб планах на новым этапе працы ад імя Апостальскай Сталіцы. Прапануем вашай увазе тэкст інтэрвью з арцыбіскупам Гуджэроцці.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier