Кароткая біяграфічная звестка: Яго Эмінэнцыя кардынала Іосіф Сліпы, Вярхоўны архібіскуп Львоўскі, мітрапаліта Галіцкі, галава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы (з 1 лістапада 1944 года па 7 верасня 1984 г.). Кардынал Іосіф сліпы быў папярэднікам Любаміра Гузара, якога той сам рукапаклаў, і ў якім бачыў свайго пераемніка.1. Слова «праваслаўны» ужо мае за сабой у царкоўнага жыцця і літаратуры доўгую гісторыю. На працягу ўсяго часу многія навукоўцы, дзеячы, біскупы ды вернікаў выказваліся за захаванне яго ў царкоўнай практыцы або за ліквідацыю або замену яго на слова «прававерны», або на іншае яму падобнае. З прычыны таго, што гэтым тэрмінам карыстаюцца як лацінскія і ўсходнія католікі, гэтак і ўсе нез'яднаныя праваслаўныя, а паміж імі і тыя, якія нядаўна адступілі ад нашай Царквы, пытанне зноў стала актуальным. Таму трэба трохі сёе-тое ўзгадаць і сёе-тое высветліць ў гэтай спрэчцы.
2. Багаслоўскі тэрмін "праваслаўны" (па-грэцку ỏρθόδοξος) быў прыняты Царквою першы раз аўтарытэтна на Халкедонском IV Сусветным Саборы (451 г.) супраць монафізітаў, якія адмаўлялі злучэнне дзвюх прырод, Божай і чалавечай, у адной асобе Ісуса Хрыста, і ім называліся тыя вернікі, што "право славяць" Бога. Пазней Халкідонскае праваслаўе пачалі адмаўляць эпігоны, монатэліты ў VII ст., навучаючы, што ў Хрысьце ёсць толькі адна воля, а не дзве, Божая і чалавечая, як гэта вучыць сусветная Царква. Супраць монатэлітаў выступіў у Рыме Папа Марцін І (649 - 17. VI. 653) і асудзіў іх на Латэранскім Сінодзе 649 г. За гэта царьградскія імператары загадалі яго кінуць у вязьніцу, і экзарх імператара Канстанса II, Тэадор Каліопас, схапіў Папу ў Латэранскай базыліцы і даставіў у Царград, дзе яго прысудзілі на смерць. Па просьбе патрыярха Паўла імператар памілаваў яго і саслаў у Корсунь, што ў Паўднёвай Украіне, дзе ён мучаніцкай смерцю памёр 16 верасня 655 г. Рымскі клір яшчэ пры яго жыцці абраў Папам Яўгена І, на што Папа Марцін вельмі скардзіўся ў сваіх лістах у Царград і Рым, наракаючы на тое, што даўнія яго верныя і прыяцелі так горка яго расчаравалі.
Папа Марцін I быў родам з горада Тодзі, што ў Умбрыі. Ён быў вельмі актыўны, ездзіў у якасці дэлегата у Царград і быў другім, пасля Папы Клімента I, Папам, які загінуў пакутніцкай смерцю ў ссылцы на Украіне. Асноўная частка яго мошчаў адпачывала ў Влахернскай багародзічнай царкве каля Херсанэса; іншая частка мошчаў была перавезена ў Рым і пакладзена ў царкве св. Марціна.
3. Як было сказана, на Латэранскім Сінодзе Папа Марцін І асудзіў монатэлцкія царскія дэкрэты, «Ектезіс» і «Тіпос», і трох прыхільнікаў монатэлізму, патрыярхаў Сергія, Пірга і Паўла, бо, як гаварылася на Сінодзе, навукі аб двух волях з'яўляецца «пабожным, айцоўскім і саборным навучаннем каталіцкай Царквы праваслаўных», гэта значыць Царквы пяці Сусьветных Сабораў. Рашэнне Папы Марціна І прынялі ўсе "праваслаўныя" Цэрквы на VI Сусьветным Саборы ў Канстанцінопалі 681 г. Св. Ян Дамаскін († 750 г.) пазней напісаў свой галоўны багаслоўскі твор і назваў яго такім імем: Ἒκθεσις τῆς ỏρθόδοξου πίστεως - De fide orthodoxa ( "Аб праваслаўнай веры"). Слова «праваслаўны» стала агульнапрынятым для абазначэння вернікаў праўдзівай веры ў адрозненні ад усіх ерэтыкоў - монафізітаў, монатэлітаў, іканаборцаў, іншаверцаў, сектантаў ды інш. Яно набыла яшчэ большую вагу, калі ІІ Нікейскі Сабор 787 г. ужыў тэрмін «праваслаўны» супраць іканаборцаў. Гэты Сабор асудзіў іканаборства, заснаванае імператарам Львом Ізаврыйскім. Пасля Сабору ўрачыста была адсвяткавана перамога над іканаборцамі ў Царградзе. У 842 г. вырашана, каб на будучыню гэта свята святкавалі ў першую нядзелю Вялікага Посту, як «Нядзелю праваслаўя». Такім чынам, праваслаўныя візантыйскія цэрквы з'яўляюцца праваслаўнымі не ў процівагу да Рыму, але да монафізітаў, монатэлітаў і іканаборцаў. Таму слова і назва "праваслаўны" - ỏρθόδοξος - ёсць для нас, паўсюдных заходніх і ўсходніх каталікоў, і візантыйскіх хрысціян супольнай.
4. З цягам часу назву "праваслаўны" прысвоілі сабе нез'яднаныя Усходнія Цэрквы як сваю выключную назву і праваслаўем пачалі называць навукі першых сямі Сусьветных Сабораў. Аднак, такое звужэнне паняцця несправядлівае, бо цэлая паўсюдная каталіцкая Царква з'яўляецца праваслаўнай. Гэты тэрмін быў далей ва ўжыванні і застаўся таксама ў лацінскай літургіі, а таксама ў правілах розных манаскіх чынаў. Слова «праваслаўны» шмат разоў чуем на ўсходніх Літургіях св. Васіля Вялікага, і сьв. Яна Залатавуснага дый на іншых багаслужэннях. Пасля адлучэння Усходніх Цэркваў ад Паўсюднай і Заходняй тэрмін застаўся нязменным: і адны, і другія называлі сябе праваслаўнымі. Пасля вяртання адзінства на Сусьветных Саборах ў Ліёне, Фларэнцыі і на памесным ў Брэсце гэтая практыка паўсюль захоўвалася. Трыдэнцкій Сабор скончыў свае рашэнні словамі: «Гэта ёсць вера св. Пятра і апосталаў, гэта вера Айцоў, гэта вера праваслаўных». З гэтай нагоды не было заўважных непаразуменняў аж да новых часоў. На Заходняй Украіне ў мінулым стагоддзі сталі ўзнікаць некаторыя галасы за прапусканне слова "праваслаўны" або замены яго словам «прававерны» або іншымі падобнымі словамі для адрознення сябе ад нез'яднаных праваслаўных або, як іх тады называлі, ад праваслаўных схізматыкаў. Пасля справа набрала вялікую агалоску і абвастрэнне, і нават апынулася ў Кангрэгацыі да спраў распаўсюджвання веры, ад якой прыйшоў выразны адказ: «...Гэтае пытанне грунтоўна абмеркавана, і Іх Эмінэнцыі Айцы вырашылі на агульным сходзе 16 мая 1887, што першае слова (зн."праваслаўны") належыць цалкам захаваць. Гэтая думка Іх Эмінэнцый Айцоў была ў поўні зацверджана Вышэйшым архірэем на аўдыенцыі 17 т.м.». Адначасова вырашана таксама, каб пазбегнуць непаразуменняў і згоршанняў, павучаць вернікаў аб значэнні слова (Дадатак да актаў і рашэнняў Львоўскага Сабору 1891). Св. Папа Пій Х даручыў у прысяге «шчыра прымаць навуку веры, якую мы прынялі ад Апосталаў праз праваслаўных Айцоў». Такім чынам, сусветная каталіцкая Царква ніколі не зракалася і не зрачэцца гэтага слова, якое асвячана паўтаратысячагадавой традыцыяй. Праўда, кожным словам, паняццем, як і кожнай рэччу, можна карыстацца ў іх поўным, дакладным і праўдзівым значэнні, але бывае, што імі надужываюцца або завужаюць. Гэта, аднак, не абясцэньвае ўласцівага слова і рэчы ў іх сутнасці. Акрамя гэтага, прыведзеныя падобныя тэрміны не аддаюць таго ж паняцця, значэння, што «праваслаўны», бо «прававерны» азначае таго, хто правільна верыць, а «праваслаўны» таго, хто правільна славіць Бога. Такім чынам, існуе паміж імі розніца. «Верыць» і «славіць» - гэта два розных акта пашаны Бога, не азначаюць адно і тое. Сусветная каталіцкая Царква справядліва завецца праваслаўнай, таму што яна адзіная правільна ў цэлай паўнаце славіць Бога. Па гэтай жа прычыне, яна не можа адмаўляцца ад гэтага светлага імя і паняцця. Таму дарэмна дамагацца гэтага ад яе, бо гэта азначала б для яе запярэчваць сябе саму.
5. Калі іншыя Цэрквы хочуць прысвоіць гэтую назву выключна для сябе, то з гэтага яшчэ не вынікае, што каталікі павінны зрачыся свайго права на яе або адмовіцца ад яе самой. Англіканская Царква называе сябе «каталіцкай», але нягледзячы на гэта Сусветная Царква не зракаецца сваёй тысячагадовай назвы. Каталікі ў Англіі называюць сябе для адрознення - Roman catholic - рыма-каталікі. Падобна і каталікі рускага Сінадальнага абраду называюць сябе «праваслаўнымі каталікамі». Гэтак жа і ў нас нельга адмаўляцца ад прадзедаўскай назвы "праваслаўны", таму што яна нам цалкам адпавядае, ня гледзячы на тое, што і іншыя таксама карыстаюцца ёю. З іншага боку, мы не можам быць блізарукі і вузка глядзець на рэчы, але павінны ўлічваць факт, што большасць украінцаў і расіянаў належаць да праваслаўнага веравызнання і маюць колькасную перавагу над намі. Калі мы не выракаемся сваёй, справядліва нам прыналежнай, назвы праваслаўныя, то яны не могуць намі пагарджаць і лічыць за сектантаў ў іх разуменні і з іх пункту гледжання. Нават, наадварот, гэтае слова пракладае нам царкоўную дарогу да іх. І на Бога надзея, што так адбудзецца. Бо мы павінны прагнуць і імкнуцца да адзінства, паводле запавету Хрыста: «Каб усе былі адно» (Ян 17, 21), «І на гэтым камені Я збудую Царкву Маю» (Мф 16, 18) - не Цэрквы, толькі адну Царкву. А гэта прызнаем і мы, і яны.
Нарэшце, такіх з'яў, дзе адна назва з'яўляецца агульнай для адной дзяржавы або нацыі, а пры тым існуюць вялікія розніцы паміж прадметамі, якія носяць аднолькавыя назвы, ёсць шмат. Возьмем, напрыклад, «хрысціяне»: ніхто не зракаецца гэтага імя - ні каталікі, ні праваслаўныя, - хоць ім называюць сябе і ерэтыкі, і сектанты, і варожыя сабе нацыі. Сярод немцаў ёсць і рэспубліканцы, і нацыяналісты, і манархісты, і Хрыста. сацыялісты. Гэтак жа ўкраінскія. Ніхто не адмаўляецца той назвы, хоць існуюць розныя сабе агідныя, а нават варожыя партыі і палітычныя групоўкі, як рэспубліканцы, манархісты, нацыяналісты, сацыялісты, камуністы і іншыя, як сказана, часта сабе дыяметральна супрацьлеглыя ў сваіх ідэалагічных праграмах. І, нягледзячы на гэта, ніхто не зракаецца самой назвы - украінцы, немцы. Трэба, значыць, тлумачыць нашым вернікам, у прыватнасці старэйшым, каб зразумелі сутнасць пытання, асвятляючы яго з багаслоўскага і гістарычнага пункту гледжання. Праз адрачэнне ад слова «праваслаўны» мы ўжо панеслі вялікія страты. Не трэба падвяргаць сябе яшчэ новым. Царкоўна злучаныя разам у Хрысце, пад бачным Галавою, Папам Рымскім, усе мы так і застанемся "праваслаўныя" - і ў будучыні.
(Пераклад з украінскай - а. Андрэй Буйніч)