Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
| 5.11.2011 |
| 31.10.2011 |
У нядзелю, 30 кастрычніка 2011 года, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей прадставіў вернікам нашай Парафіі новага Адміністратара айца Аляксандра Шыбеку, які быў рукапакладзены ў 2007 годзе і да гэтага часу быў вікарным святаром у Віцебску.Нашыя віншаванні! |
| 15.10.2011 |
| 14.10.2011 |
15-17 кастрычніка 2011 г. у Маскве пройдзе навукова-асветніцкая канферэнцыя на тэму: “Каталіцкая Царква ў СССР у 20-30-ыя гаду ХХ ст.”Канферэнцыю арганізуе каталіцкая Асацыяцыя “Una Voce Russia” пры падтрымцы Рыма-каталіцкай Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Ад імя БГКЦ у канферэнцыі ўдзельнічае грэка-каталіцкі гісторык-даследчык протапрэзбітар Яўген Усошын, які зачытае даклад на тэму «Антон Неманцэвіч – экзарх грэка-католікаў Беларусі». Канферэнцыя па гісторыі Каталіцкай Царквы ў СССР мае сваёй мэтай захаванне гістарычнай памяці пра жыццё каталікоў у Савецкім Саюзе ў перадваенныя дзесяцігоддзі, гэта значыць у перыяд нарастання антырэлігійных пераследаў і «вялікага тэрору». Захаванне гістарычнай памяці, на думку арганізатараў, уключае ў сябе: абмен вынікамі навуковых пошукаў паміж спецыялістамі; папулярызацыю новых і ўжо вядомых навуковых дадзеных сярод каталікоў, хрысціян іншых канфесій і ўсіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй хрысціянства ў краінах СССР. |
| 13.10.2011 |
| 12.10.2011 |
| 11.10.2011 |
| 11.10.2011 |
| 1.10.2011 |
| 30.09.2011 |
1 кастрычніка 2011 г. у Кракаве (Польшча) распачынаецца ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці. У працы форуму, які працягнецца да 5 кастрычніка, Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Афіцыйную дэлегацыю БГКЦ узначальвае Архім. Сяргей Гаек. У Кангрэсе ўдзельнічае таксама малая грэка-каталіцкая пілігрымка Парафіі Хрыста Чалавекалюбца (Хрыста Міласэрнага) з Маладзечна і 3 беларускіх грэка-каталіцкіх святароў. Урачыстае адкрыццё кангрэса ўзначаліць Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. У межах форуму ўдзельнікі наведаюць канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў і Вадавіцы (горад, у якім нарадзіўся Караль Вайтыла). Паводле Catholic.by |

Сёньняшняе чытаньне:

У нядзелю, 30 кастрычніка 2011 года, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей прадставіў вернікам нашай Парафіі новага Адміністратара айца Аляксандра Шыбеку, які быў рукапакладзены ў 2007 годзе і да гэтага часу быў вікарным святаром у Віцебску.
15-17 кастрычніка 2011 г. у Маскве пройдзе навукова-асветніцкая канферэнцыя на тэму: “Каталіцкая Царква ў СССР у 20-30-ыя гаду ХХ ст.”
1 кастрычніка 2011 г. у Кракаве (Польшча) распачынаецца ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці. 