Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


19.03.2012
СЛУЖБЫ V-гa ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2012  г. ў  ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ  ПАРАФІЯХ  г. МІНСКАПарафія Святога Духа
(ў ніжнім храме касцёла святых Сымона і Алены - Чырвоны касцёл)

20 сакавіка 2012 г. – Aўторак
18:30 — Літургія раней асвячаных Дароў
18.03.2012
70 год пакутніцкага подзвігу Экзарха Антона і ягонай паствыУ італійскім горадзе Бары ўзгадалі Экзарха Антона, ягонае служэнне і мучаніцтва

На працягу бягучага 2012 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ўзгадвае пакутніцкі подзвіг Экзарха Антона Неманцэвіча S.J. і ягонай паствы ў Беларусі – 70 год ад арышту Экзарха Гестапам і нацысцкіх карных акцый над насельніцтвам Палесся і Слонімшчыны (Брэсцкая і Гродзенская вобласці), якія адбыліся ў 1942 г.

Гэтая “Анамнэза”, душпастырская, літургічная і культурная, пачалася 6 студзеня 2012 г. і будзе мець розныя этапы, таксама і на міжнародным узроўні.
17.03.2012
Вечная памяць - larqàd b'issalàmПаніхіда на магіле Архімандрыта Віргінія

У суботу, 17 сакавіка 2012 г., на могілках ў мястэчку Santo Stefano Lodigniano Патрыярх Грэка-Каталіцкай Мелхіцкай Царквы Яго Блаславенства РЫГОР II (GREGORIOS II), узначаліў Паніхіду на магіле Архімандрыта Віргінія (Virginio Fogliazza), які адышоў у вечнасць 19 лютага 2012 г.

Архімандрыт Мелхіцкага Патрыярхата Антыяхіі Віргіній быў настаяцелем італійскага аддзялення Патрыяршага Ордэна Святога Крыжаі адначасова кіраўніком Цэнтра Ўсходняй Духоўнасці называным EREMO (Пустэля) у мясціне Chiaviccone каля горада Лоды (Lodi).
14.03.2012
Успамін сведчання Францішка Скарыны, Экзарха Антона і Архімандрыта АндрэяЗ візітам у беларускіх грэка-католікаў у Празе

11 сакавіка 2012, у Крыжапаклонную Нядзелю, па запрашэнні Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэскай Рэспубліцы Высокадастойнага Ўладыкі Ладзіслава (Гучка), Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў беларускую грэка-каталіцкую парафію Дабравешчання Насвяцейшай Багародзіцы ў Празе, якая рэгулярна збіраецца на малітву ў храме святых Кузьмы і Дзям’яна і якою апякуецца а. Андрэй Абламейка.
25.02.2012
Мітрапаліт Кандрусевіч да ўдзельнікаў семінару ў Баранавічах: СМІ — новае месца абвяшчэння Добрай Навіны«На сучасным этапе развіцця Касцёла разам з евангелізацыяй новая евангелізацыя з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла, бо так шмат ахрышчаных адыходзіць ад Бога і так шмат краін і народаў з працяглай гісторыяй хрысціянства жывуць так, як быццам Бога зусім няма», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў навукова-практычнага семінару на тэму «Евангелізацыя i новыя сродкі камунікацыі» ў Баранавічах.
21.02.2012
“Стаўся  ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну”Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на духоўную сустрэчу, якая пройдзе з нагоды 60 гадоў ад моманту пакутніцкай смерці (11 лютага 1952 г.) у лагеры пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C.

Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу – 24 лютага 2012 г. у 19:00 гадз.
у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6.


У рамках сустрэчы д-р Юры Гарбінскі распавядзе пра гэтага беларускага патрыёта – святара, педагога, вязня сталінскіх канцлагераў (што “стаўся ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну”) на падставе дакументаў следзтва ды ягоных лістоў з-за калючага дроту.
20.02.2012
Вечар спяванай паэзіі ў Менску18 лютага пры грэка-каталіцкім Цэнтры св. Язэпа ў Менску адбыўся «Вечар спяванай паэзіі».

Вечар быў арганізаваны ў рамках духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячага Посту, а таксама, з нагоды святкавання міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

У праграме Вечару былі выкананыя песні на вершы Купалы, Караткевіча, Разанава, Мілаша, а таксама на аўтарскія вершы.

Выканаўцы: Раман Яраш, Андрэй Касцень, Алеся Медушэўская. Выкананне: Гітара, вуснавы гармонік, мандаліна, дарбук.

Са святам Роднай Мовы, сябры!
18.02.2012
70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона адзначылі ў ПолацкуНапярэдадні мясапуснай Бацькоўскай суботы (за старым стылем) – 17 лютага 2012 г. у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку ўзгадалі 70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона Неманцэвіча і ягонай паствы , што сталі ахвярамі карных нацысцкіх акцыяў 1942-1943 гадоў у Беларусі.

Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) а казанне прамовіў настаяцель полацкай парафіі а. Аляксандр Шаўцоў.

“Мужнасць і вернасць Паўсюднай Царкве ды нястомная і верная любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы і культуры – гэта каштоўны прыклад, які даў нам Экзарх Антон, гэта выклік і сёння акуальны для ўсіх нас ” –- сказаў а. Аляксандр.
17.02.2012
ПАЧАТАК  ВЯЛІКАГА  ПОСТУ 2012  г.  ў  ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ  ПАРАФІЯХ  г. МІНСКАГрэка-католікі г. Мінска пачынаюць Вялікі Пост 2012 г. паводле наступнага раскладу:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

20 лютага 2012 г., Панядзелак, Пачатак Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага

23 лютага 2012 г., Чацьвер першага тыдня Вялікага Посту
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам сьв. Андрэя Крыцкага
16.02.2012
Завяршэнне Акцыі “Св. Мікалай ідзе да дзяцей”Перад пачаткам Вялікага Посту завяршылася акцыя “Св. Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам св. Мікалая, каардынацыйны цэнтр якога знаходзіцца пры нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны жадаючы ў перыяд святаў Божага Нараджэння мог на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Сабраныя з акцыі падарункі валанцёры раздавалі дзецям падчас калядных пастановак у дзіцячых інтэрнатах і прытулках. Таксама, падарункі патрапілі да бедных і патрабуючых сем’яў і да асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. У выніку радасць атрымалі каля 350 чалавек з розных куткоў Беларусі.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier