Паніхіда на магіле Архімандрыта ВіргініяУ суботу, 17 сакавіка 2012 г., на могілках ў мястэчку Santo Stefano Lodigniano Патрыярх Грэка-Каталіцкай Мелхіцкай Царквы Яго Блаславенства РЫГОР II (GREGORIOS II), узначаліў Паніхіду на магіле Архімандрыта Віргінія (Virginio Fogliazza), які адышоў у вечнасць 19 лютага 2012 г.

Архімандрыт Мелхіцкага Патрыярхата Антыяхіі Віргіній быў настаяцелем італійскага аддзялення Патрыяршага Ордэна Святога Крыжаі адначасова кіраўніком Цэнтра Ўсходняй Духоўнасці называным EREMO (Пустэля) у мясціне Chiaviccone каля горада Лоды (Lodi).
Ён быў вялікім прыяцелем і дабрадзеем нашае Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, падтрымліваў нашую выдавецкую дзейнасць (у тым ліку выданне Службоўніка) ды ў сваёй Пустэлі неаднаразова гасціў у сябе беларускіх грэка-каталіцкіх семінарыстаў ды іншых пілігрымаў.

У Паніхідзе за душу заснулага Архімандрыта Віргінія, якая была адслужана па-грэцку, па-арабску і па-італійску, удзельнічалі Архімандрыты Мелхіцкага Патрыярхата Антыяхіі, якія нясуць служэнне ў Італіі, а таксама Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Вечная памяць - larqàd b'issalàm!